Петрус Крыстус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Петрус Крыстус
нідэрл.: Petrus Christus
Род дзейнасці мастак, ілюмінатар рукапісаў
Дата нараджэння каля 1410[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1475[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Петрус Крыстус (нідэрл. Petrus Christus) (1410/1420, Барле — 1475/1476, Бругэ) — паўднёванідэрландскі (фламандскі) мастак, які працаваў у Бругэ з 1444 года. Таксама згадваецца пад імем Пітэр Крыстафсен.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Петрус Крыстус быў адзіным прамым вучнем Яна ван Эйка. У апошнія гады жыцця майстра Петрус дапамагаў Яну ван Эйку і дарабіў некаторыя не завершаныя ім замовы. На стыль Крыстуса апроч ван Эйка аказалі ўплыў мастакі Рагір ван дэр Вейдэн і Рабер Кампен. Петрус атрымаў у спадчыну майстэрню Ван Эйка пасля яго смерці ў 1441 годзе і аказаў значны ўплыў на іншых майстроў бруггскай школы — Дзірка Баўтса і Гертгена тот Сінт Янса. У палотнах на рэлігійныя тэмы Крыстус не здолеў дасягнуць узроўню ван Эйка, аднак партрэты пэндзля Крыстуса дзякуючы характэрна прапрацаваным дэталям мімікі выглядалі вельмі жывымі. Петрус Крыстус быў першым фламандскім жывапісцам, які сур’ёзна прысвяціў сябе партрэтнаму жывапісу. Адным з яго шэдэўраў лічыцца «Партрэт дзяўчыны» з Берлінскай карціннай галерэі.

Зноскі

  1. а б Art UK — 2003. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=1429 Праверана 15 жніўня 2018.