Рагір ван дэр Вэйдэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рагір ван дэр Вейдэн)
Перайсці да: рух, знайсці
Рагір ван дэр Вэйдэн
нідэрл.: Rogier van der Weyden
Фатаграфія
Найбольш верагодны аўтапартрэт Рагіра ван дэр Вэйдэна. Дэталь габелена з гісторыяй Траяна і Херкінбальда, вырабленага па карціне Рагіра "Правасуддзе Траяна" да 1461 (карціна загінула ў XVII ст.). Гістарычны музей, Берн(руск.) бел.
Імя пры нараджэнні:

нідэрл.: Rogier de le Pasture

Дата нараджэння:

1399/1400

Месца нараджэння:

Турнэ

Дата смерці:

18 чэрвеня 1464(1464-06-18)

Месца смерці:

Брусель

Месца пахавання:

Брусельскі сабор

Падданства:

фламандзец

Род дзейнасці:

мастак, illuminator

Жанр:

партрэт

Уплыў:

Ян ван Эйк

Уплыў на:

Еранім Босх, Хаймэ Угэ(руск.) бел.

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
«Святы Лука малюе Мадонну». Мяркуюць, што ў вобразе св. Лукі выяўлены аўтар карціны

Рагір ван дэр Вэ́йдэн (нідэрл.: Rogier van der Weyden; каля 1400, г. Турнэ, Бельгія — 18 чэрвеня 1464, Брусель) — нідэрландскі жывапісец, прадстаўнік ранняга нідэрландскага Адраджэння.

Разам з Янам ван Эйкам лічыцца адным з заснавальнікаў і найбольш уплывовых майстроў[1] ранненідэрландскага жывапісу(руск.) бел.. Творчасць ван дэр Вэйдэна сфакусавана на зразуменні індывідуальнасці чалавечай асобы ва ўсёй яе глыбіні. Захаваўшы спірытуалізм(руск.) бел. папярэдняй традыцыі, ван дэр Вейден напоўніў старыя выяўленчыя схемы рэнесанснай канцэпцыяй актыўнай чалавечай асобы, дапоўніў іх глыбокім псіхалагізмам і эмацыйнай інтэнсіўнасцю. У канцы жыцця, па словах ВСЭ, «адмаўляецца ад універсалізму мастацкага светаўспрымання ван Эйка і канцэнтруе ўсю ўвагу на ўнутраным свеце чалавека».

Зазнаў уплыў Р. Кампена, у якога, верагодна, вучыўся. 3 1435 працаваў у Бруселі. У 1450 наведаў Італію.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Раннія творы не захаваліся. Для творчасці характэрна перапрацоўка мастацкіх прыёмаў Я. ван Эйка. У рэлігійных кампазіцыях, персанажы якіх адлюстраваны ў інтэр'ерах э відамі на прыроду або на ўмоўных фонах, галоўную ўвагу засяроджвае на выявах першага плана, на ўнутраным стане чалавека, не імкнецца да дакладнай перадачы глыбіні прасторы і бытавых дэталей абстаноўкі. У творах Р. ван дэр Вэйдэна ўраўнаважанасць кампазіцыі, эмацыянальная насычанасць і мяккасць колеру, некаторая падоўжанасць у прапорцыях выяў людзей. Сярод работ: «Распяцце», «Зняцце з крыжа», «Святы Лука малюе Мадонну», «Пакланенне вешчуноў», «Партрэт жанчыны», «Франчэска д'Эстэ» і інш. У яго творах на рэлігійныя тэмы, у выдатных псіхалагічных партрэтах спалучаецца трывога і песімізм чалавека, які не верыць у трываласць зямнога жыцця.

Зноскі

  1. Брытаніка (англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]