Петэр Крыстэн Асб’ёрнсен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Петэр Крыстэн Асб'ёрнсен
Peter Christen Asbjørnsen
Die Gartenlaube (1881) b 161.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 15 студзеня 1812(1812-01-15)[1][2][3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 6 студзеня 1885(1885-01-06)[1][2] (72 гады)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства: Сцяг Нарвегіі Нарвегія
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці:
Валодае мовамі: нарвежская мова[4]
Грамадская дзейнасць
Член у
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы


Петэр Крыстэн Асб'ёрнсен (нарв.: Peter Christen Asbjørnsen, 15 студзеня 1812 — 6 студзеня 1885) — нарвежскі пісьменнік, навуковец і збіральнік народных казак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Асб'ёрнсен нарадзіўся ў 1812 годзе ў Хрысціяніі (цяпер Осла) у сям'і рамесніка. Калі ён яшчэ быў студэнтам, сустрэўся з Ёргенам Му, разам з якім, падарожнічаючы па Нарвегіі, стаў збіраць народныя паданні. Вынікам іх працы стаў апублікаваны ў 1841 годзе зборнік «Нарвежскія народныя казкі» (нарв.: Norske Folkeeventyr). Праз некалькі гадоў Асб'ёрнсен самастойна выпусціў другі зборнік — «Нарвежскія чароўныя казкі і народныя паданні» (нарв.: Norske huldreeventyr og folkesagn, 1845—1847)[5]. Сабраныя казкі ён імкнуўся перадаваць як мага бліжэй да арыгінала, не дадаючы нічога лішняга, тым самым захоўваючы іх прыгажосць і самабытнасць. Аўтар такіх казак як Каралеўскія зайцы, Крумкачы Ут-Роста, Аповяды Берты Тупенхаўк. З 1856 па 1876 гады ён працаваў лесаводам; таксама апублікаваў мноства навуковых прац. Сканаў ён у 1885 годзе ў Хрысціяніі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Партрэт Асб'ёрнсена намаляваны на нарвежскай купюры ў 50 крон[6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11536904X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Peter Asbjörnsen // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Peter Christen Asbjørnsen // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Асбьёрнсен П.К. На восток от солнца, на запад от луны. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2012.
  6. Буйлов, М. Музыка с купюрами // Коммерсантъ Деньги. — М. — В. 39. — № от 3 откября 2001 года. — С. 37—40.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]