Перайсці да зместу

Палеская праўда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пинская правда)
«Палеская праўда»
Тып газета
Заснавальнік Пінскі раённы выканаўчы камітэт[d] і Пінскі раённы Савет дэпутатаў[d]
Заснавана верасень 1939
Спыненне публікацый 1 студзеня 2023
Мова беларуская і руская
Галоўны офіс

«Палеская праўда» — абласная, пасля раённая газета. Выдавалася з 1939 па 2023 год у Пінску.

Заснавана ў верасні 1939 г. пад назвай «Под небом Полесья», у кастрычніку 1939 г. выйшла пад загалоўкам «Освобождённое Полесье», затым называлася «Палеская праўда». Друкавалася як орган Часовага ўпраўлення г. Пінск, у сакавіку — красавіку 1940 года Пінскага абкама КП(б)‌Б і аблвыканкама, з мая 1940 года — Пінскага абкама, гаркама КП(б)‌Б і аблвыканкама. Выходзіла да 21 чэрвеня 1941 г[1].

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Пінскага падпольнага абкама КП(б)‌Б. Вядома 57 нумароў (№ 2-31 за 1943; № 32, 33 за 1-9.1.1944, № 3-28 за студзень — ліпень 1944) за перыяд з 8 чэрвеня 1943 г. да 8 ліпеня 1944 г. на беларускай мове. Рэдактары: І. Р. Ганчарык, М. А. Эрдман (з верасня 1943)[1].

Газета «Палеская праўда» — орган Пінскага падпольнага абкама КП(б)‌Б.

Пасля вызвалення Беларусі выходзіла пад той жа назвай. Выданне газеты ў якасці абласной спынілася на № 8 за 12 студзеня 1954 г. З 7 лютага 1954 г. да 28 лютага 1963 г. мела назву «Пинская правда», з сакавіка 1963 г. — «Полесская правда». З 1965 г. друкавалася як орган Пінскага райкама і гаркама КПБ, раённага і гарадскога Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Брэсцкай вобласці[1].

Раённая газета, выходзіла 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Пінскі раённы выканаўчы камітэт і Пінскі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты[1].

З 1 студзеня 2023 г. выданне спынена. У Пінску і Пінскім раёне выходзіць аб’яднаная газета «Пінскі веснік» з укладышам «Полесская правда»[1].

  1. а б в г д «Пале́ская пра́ўда» // Беларуская энцыклапедыя