Планкаўскі час

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Планкаўскі час (tP) — адзінка часу ў планкаўскай сістэме адзінак, уяўляе сабой велічыню, якая мае размернасць часу і, як і іншыя планкаўскія адзінкі, утворана як здабытак фундаментальных пастаянных у адпаведных ступенях. Фізічны сэнс гэтай велічыні — час, за які часціца, рухаючыся з хуткасцю святла, пераадолее планкаўскую даўжыню. Планкаўская сістэма адзінак названа ў гонар Макса Планка.

Па азначэнню,

дзе:

пастаянная Дзірака,
гравітацыйная пастаянная,
хуткасць святла у вакууме,
выражана ў секундах.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле тэорыі Вялікага выбуху, мы нічога не можам сказаць пра Сусвет ў пачатковы момант часу, хоць мяркуецца, што ў ім прысутнічаюць усе фундаментальныя ўзаемадзеянні, а таксама ўсе віды матэрыі і энергіі. Прастора-час пачынае пашырацца з адной кропкі. Праз адзін планкаўскі час пасля гэтай падзеі, згодна з сучаснай тэарэтычнай фізікай, гравітацыйныя сілы аддзяляюцца ад астатніх сіл.

Час, які прайшоў з моманту Вялікага выбуху (4,3·1017 с), прыкладна раўняецца 8·1060 планкаўскім часам.

На сённяшні дзень самы маленькі эксперыментальна назіраемы прамежак часу складае каля аттасекунды (10-18 с), што адпавядае 1026 планкаўскім часам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]