Плантацыі Поўдня ЗША
Выгляд
Плантацыі былі важным аспектам гісторыі Поўдня ЗША, у прыватнасці ў даваенную (да грамадзянскай вайны ў ЗША) эпоху. Мяккі субтрапічны клімат, багатыя ападкі і ўрадлівыя глебы Амерыканскага Поўдня дазволілі квітнець буйным плантацыям, а вялікая колькасць рабочых, як правіла рабоў, былі неабходнымі для сельскагаспадарчых работ.