Місісіпі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Місісіпі)
Місісіпі
англ. Mississippi
Місісіпі на поўнач ад Сент-Луіса
Місісіпі на поўнач ад Сент-Луіса
Характарыстыка
Даўжыня 3734 км
Басейн 2 981 000 км²
Расход вады 12 743 м³/с
Вадацёк
Выток Нікалет-Крык
 • Вышыня 450 м
 • Каардынаты 47°14′23″ пн. ш. 95°12′27″ з. д.HGЯO
Вусце Мексіканскі заліў
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 29°09′13″ пн. ш. 89°15′03″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Атлантычны акіян

Краіна
physical
Місісіпі
Місісіпі
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Місісіпі ў Новым Арлеане

Місісі́пі (англ.: Mississippi, МФА: [ˌmɪsəˈsɪpi]; на мове аджыбвэ misi-ziibi або gichi-ziibi — «вялікая рака») — рака ў ЗША, адна з найвялікшых рэк свету. Місісіпі — галоўная рака найбуйнейшай рачной сістэмы ў Паўночнай Амерыцы[1][2]. Працякае выключна на тэрыторыі Злучаных Штатаў Амерыкі, хоць яе басейн распаўсюджваецца і на Канаду. Вытокам Місісіпі лічыцца або Нікалет-Крык[3], або возера Айтаска[4], у які ён упадае. Выток размешчаны ў штаце Мінесота на вышыні прыкладна 530 м над узроўнем мора. Рака галоўным чынам цячэ ў паўднёвым кірунку і дасягае даўжыні ў 3770[2] кіламетраў, сканчаючыся шырокай дэльтай у Мексіканскім заліве. Сама рака працякае па тэрыторыі 10 штатаў, а яе басейн ахоплівае 31 штат ад Скалістых гор да горнай сістэмы Апалачы. Місісіпі займае чацвёртую пазіцыю ў спісе найдаўжэйшых рэк свету і дзявятую ў спісе паводле паўнаводнасці. Місісіпі з’яўляецца часткай граніц або перасякае штаты Мінесота, Вісконсін, Аява, Ілінойс, Місуры, Кентукі, Тэнесі, Арканзас, Місісіпі і Луізіяна.

Індзейцы жылі на берагах Місісіпі і яе прытокаў з найстаражытнейшых часоў. Большасць з іх былі паляўнічымі і збіральнікамі, але некаторыя, такія як будаўнікі курганоў, утваралі развітыя сельскагаспадарчыя абшчыны. Прыбыццё еўрапейцаў у 1500-х гадах назаўжды змяніла спрадвечны лад жыцця абарыгенаў. Першапачаткова рака выступала ў ролі бар’ера, фарміруючы межы Новай Іспаніі і Новай Францыі, а таксама ранніх Злучаных Штатаў, а затым стаўшы важнай транспартнай артэрыяй. У XIX стагоддзі, падчас апафеозу ідэі Відавочнага наканавання, Місісіпі і некаторыя заходнія яе прытокі, галоўным чынам Місуры, паслужылі шляхамі заходняй экспансіі Злучаных Штатаў.

Пакрытая тоўстым слоем глеістых адкладаў, даліна ракі з’яўляецца адным з найурадлівейшых рэгіёнаў ЗША, што паслужыла развіццю легендарнай эры параходаў на Місісіпі. Падчас Грамадзянскай вайны захоп Місісіпі сіламі Саюза паслужыў паваротным момантаў у супрацьстаянні ў сілу важнасці ракі як гандлёвага і транспартнага шляху. Па меры ўстойлівага росту гарадоў і з’яўлення на рацэ вялікіх караблёў і баржаў, якія выцеснілі ранейшыя маламерныя судны, з пачатку ХХ стагоддзя пачынаюцца маштабныя гідратэхнічныя працы, у выніку якіх на рацэ з’явілася мноства дамбаў, плацін, шлюзаў і іншых гідратэхнічных збудаванняў.

Сучаснае развіццё басейна Місісіпі прывяло да шэрагу экалагічных праблем, сярод якіх адной з найбуйнейшых з’яўляецца праблема забруджвання вод ракі сельскагаспадарчымі сцёкамі, што прывяло да ўзнікнення так званай «мёртвай зоны» (англ.: Dead zone) Мексіканскага заліва. У апошнія гады адзначана няўхільнае зрушэнне Місісіпі да рукава Атчафалая ў дэльце ракі, што можа прывесці да катастрафічных наступстваў для портаў у дэльце, такіх як Новы Арлеан. Сістэма дрэнажаў і перамычак дазваляе стрымліваць гэты працэс, аднак з-за працэсаў вынасу грунта і эрозіі зрушэнне год ад года становіцца ўсё больш відавочным.

Прытокі і азёры[правіць | правіць зыходнік]

Упадзенне ракі Агая ў Місісіпі, штат Ілінойс

Найбольш доўгі прыток — Місуры. Рака Місуры, утвораная ад зліцця рэк Джэферсан, Мадысан і Галатын — самая доўгая рака ў Злучаных Штатах. Нароўні з Іртышом, Місуры з’яўляецца найбуйнейшым прытокам свету. Узятыя разам, Джэферсан, Місуры і Місісіпі ўтвараюць найдаўжэйшую рачную сістэму Паўночнай Амерыкі. Адлегласць ад вытока Джэферсана да вусця Місісіпі — 6300 кіламетраў. Рака Арканзас з’яўляецца другім па даўжыні прытокам ракі Місісіпі. Самым паўнаводным прытокам з’яўляецца рака Агая. Найбуйнейшымі прытокамі Місісіпі з’яўляюцца Ілінойс (левы), Дэ-Мойн, Рэд-Рывер, Мінесота (правыя). Іншыя прытокі: Блэк-Рывер, Чыпева.

Недалёка ад Гранд-Рапідс, штат Мінесота, рака ўтварае возера Уінібігашыш, якое распасціраецца больш чым на 11 км у шырыню. Таксама варта адзначыць возера Аналаска, недалёка ад Ла-Кроса, штат Вісконсін, дзе рака мае шырыню 6,4 км, і возера Пепін — 3,2 км у шырыню. Першыя дзве шырокія вобласці з’яўляюцца возерам і вадасховішчам, а не свабоднымі водамі ракі. У іншых раёнах, дзе Місісіпі (за выключэннем возера Пепін — яно перавышае 1,6 км у шырыню ў некалькіх месцах) вельмі шырокая, воды ракі застаюцца свабоднымі.

Адкрыццё ракі еўрапейцамі[правіць | правіць зыходнік]

Першым еўрапейцам, які дасягнуў берагоў Місісіпі, лічыцца іспанец Эрнанда дэ Сота (1541), хоць існуюць і іншыя меркаванні. Першым з еўрапейцаў праплыў па рацэ Рабер дэ ла Саль у 16811682 гг. Вядома, што дэльта Місісіпі пазначана на карце ў «Геаграфіі» Пталамея выдання 1513 года[5]. У 1518 ці 1519 годзе ў дэльту ракі заходзілі судны іспанскай экспедыцыі Алонса Альварэса дэ Пінеда, а ў канцы кастрычніка 1528 года да дэльты Місісіпі выйшла іншая іспанская экспедыцыя — Панфіла дэ Нарваэса, які, як і некалькі яго спадарожнікаў, патануў у водах ракі[6]. Іспанцы называлі раку «Рака Святога Духу» (ісп.: Rio del Espiritu Santo; хто даў ёй гэта імя — дэ Сота ці хтосьці з яго папярэднікаў, дакладна не вядома.

У XVII стагоддзі пачалося даследаванне ракі французскімі падарожнікамі. У 1682 годзе ўся нізіна Місісіпі была абвешчана ўладаннем Францыі і ў гонар французскага караля Луі XIV была названа Луізіянай. У 1718 годзе за 160 кіламетраў ад вусця быў заснаваны Новы Арлеан. Паводле Парыжскага дагавора 1763 года землі на ўсход ад вусця Місісіпі былі перададзены Вялікабрытаніі, а на захад — Іспаніі. У 1800 годзе Францыя выкупіла Іспанскую Луізіяну, а ў 1803 годзе прадала яе ЗША. Перамога над Вялікабрытаніяй у Арлеанскай бітве ў 1812 годзе дала ЗША права на валоданне ўсім вусцем ракі Місісіпі.

Зноскі

  1. United States Geological Survey Hydrological Unit Code: 08-09-01-00- Lower Mississippi-New Orleans Watershed
  2. а б Lengths of the major rivers(недаступная спасылка). United States Geological Survey. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2009. Праверана 14 сакавіка 2009.
  3. Миссисипи (река в США) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  4. Mississippi River Архівавана 7 кастрычніка 2013. — Encyclopaedia Britannica
  5. Tabvla Terre Nove // Claudii Ptolemei viri Alexandrini mathematice discipline philosophi doctissimi Geographie opus nouissima traductione e Grecorum archetypis castigatissime pressum, ceteris ante lucubratorum multo prestantius … MDXIII Marcii XII [12 Mar. 1513].
  6. Магидович В. И., Магидович И. П. Очерки по истории географических открытий. Т. 2. М., 1983.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]