Плошча Паўстання (станцыя метро)
Выгляд
«Плошча Паўстання» руск.: Площадь Восстания | |
|---|---|
Кіраўска-Выбаргская лінія | |
| Пецярбургскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 15 лістапада 1955 года |
| Праектная назва | Маскоўская |
| Раён | Цэнтральны |
| Акруга | Смольнінская, Лігаўка-Ямская |
| Тып | пілонная |
| Глыбіня залажэння, м | ≈ 58 |
| Тып платформаў | астраўная |
| Форма платформаў | прамая |
| Архітэктары |
Б. М. Жураўлёў, І. І. Фамін, В. У. Ганкевіч |
| Архітэктары вестыбюляў |
Б. М. Жураўлёў, І. І. Фамін, В. У. Ганкевіч; А. С. Гецкін, В. П. Шувалава |
| Інжынеры-канструктары | Я. А. Эрганаў |
| Выхад да вуліц | вуліца Паўстання, Лігаўскі праспект |
| Пераходы на станцыі |
Маскоўскі вакзал |
| Код станцыі | ВС |
| Суседнія станцыі | Уладзімірская і Чарнышэўская |
«Плошча Паўстання» (руск.: Площадь Восстания) — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Уваходзіць у склад Кіраўска-Выбаргскай лініі, размешчана паміж станцыямі «Уладзімірская» і «Чарнышэўская».
Станцыя адкрыта 15 лістапада 1955 года ў складзе першай чаргі метрапалітэна «Аўтава» — «Плошча Паўстання». Назва звязана з размяшчэннем на Плошчы Паўстання (былая Знаменская плошча).
15 снежня 2011 года Саветам па захаванню культурнай спадчыны станцыя ўнесена ў адзіны дзяржаўны рэестр аб’ектаў культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.