Пілонная станцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Тыпавая канструкцыя пілоннай станцыі
Станцыя «Беларуская» Кальцавой лініі Маскоўскага метрапалітэна
Станцыя «Чырвоныя вароты» Сакольніцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна

Пілонная станцыя — тып станцыі метрапалітэна глыбокага залажэння. Асноўная адметная асаблівасць пілоннай станцыі — узаемная неперасякальнасць аздабленняў цэнтральнай залы і станцыйных тунэляў. Гэта самы стары тып станцый глыбокага залажэння. У краінах СНД усе станцыі падобнага тыпу былі пабудаваны закрытым метадам на глыбіні ад 15 да 105,5 метраў.

Пілонная станцыя ўяўляе сабой тры незалежныя залы, аддзеленыя адна ад адной шэрагам пілонаў з праходамі паміж імі. Будаўніцтва станцый падобнага тыпу пераважна ў складаных геалагічных умовах, з прычыны таго, што такая станцыя найлепш супрацьстаіць горнаму ціску (супраціўляльнасць апорных структур у сярэднім не вышэй 40% нагрузкі, для прыкладу ў калонных станцыях падобнага залажэння яна дасягае 65%, у калона-сценавых — каля 52-53%). Аднак наяўнасць абмежаванай колькасці досыць вузкіх праходаў негатыўна адбіваецца на прапускной здольнасці.

Незалежнасць зал дазваляе дыферэнцыяваць архітэктурнае афармленне сярэдняй і бакавых зал, што асабліва характэрна для станцый 1960-х гадоў пабудовы, калі з прычыны татальнай эканоміі бакавыя залы і пуцявыя сцены афармляліся значна бядней цэнтральнай залы.

У Маскоўскім метрапалітэне тыпавымі пілоннымі станцыямі з'яўляюцца «Беларуская» (Замаскварэцкай і Кальцавой ліній), «Кіеўская», «Кастрычніцкая», «Ахотны рад», «Смаленская», «Таганская», «Тэатральная» і іншыя.

У Пецярбургскім — «Горкаўская», «Маскоўскія вароты», «Нарвская», «Плошча Леніна», «Пушкінская», «Спаская» і інш.

У Кіеўскім — «Крэшчацік», «Лыбедская», «Універсітэт», «Шуляўская» і іншыя станцыі глыбокага залажэння.

Станцыя са скарочанай цэнтральнай залай[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя «Шуляўская» Кіеўскага метрапалітэна

Разнавіднасцю поўнапамернай пілоннай станцыі з'яўляецца станцыя са скарочанай цэнтральнай залай: пераходны тып паміж звычайнай пілоннай станцыяй і станцыямі лонданскага тыпу (гл. ніжэй). Часцей за ўсё падобныя станцыі будаваліся ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў у мэтах эканоміі. Цэнтральная зала ў такіх станцыях больш чым ў тры разы карацейшая за бакавыя і мае максімум 5—6 пілонаў. Тыповымі прыкладамі з'яўляюцца станцыі «Уладзімірская», «Чарнышэўская», «Электрасіла», «Горкаўская» Пецярбургскага метрапалітэна, «Шуляўская», «Універсітэт», «Вакзальная» Кіеўскага метрапалітэна.

Двухскляпеністая станцыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя «Арсенальная» Кіеўскага метрапалітэна

Двухскляпеністыя станцыі глыбокага залажэння таксама адносяцца да пілонных станцый. У Лонданскім метро гэты тып станцый распаўсюджаны найбольш шырока, таму канструкцыя атрымала назву станцыя англійскага ці лонданскага тыпу. Адметнай асаблівасцю з'яўляецца паменшаная да памераў аванзалы цэнтральная зала, якая прылягае да нацяжной камеры нахільнага ходу або ліфтавой шахты. У асобных выпадках ролю аванзалы выконвае і сама нацяжная камера.

У наш час у краінах былога СССР ёсць толькі адзін прыклад падобнай станцыі — «Арсенальная» у Кіеве. У Маскве падобнымі станцыямі да правядзення іх рэканструкцыі з'яўляліся: «Лубянка», «Чыстыя пруды» і «Павялецкая» (Замаскварэцкай лініі).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Тыпы станцый метрапалітэна