Чарнышэўская (станцыя метро)
Выгляд
«Чарнышэўская» | |
---|---|
Кіраўска-Выбаргская лінія | |
Пецярбургскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 1 верасня 1958 |
Праектная назва | «Кірачная»[1] |
Раён | Цэнтральны |
Акруга | Смольнінскае |
Тып | пілонная, са скарочанай цэнтральнай залай |
Глыбіня залажэння, м | ≈ 70 |
Тып платформаў | астраўная |
Форма платформаў | прамая |
Архітэктары |
А. В. Жук, С. Г. Маёфіс |
Архітэктары вестыбюляў |
А. С. Гецкін, В. П. Шувалава |
Выхад да вуліц | праспект Чарнышэўскага |
Аператары сотавай сувязі |
«МегаФон», «МТС», «Білайн», «Tele2» |
Код станцыі | ЧН |
Суседнія станцыі | Плошча Леніна, Плошча Паўстання і Плошча Паўстання |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Чарнышэўская» — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Уваходзіць у склад Кіраўска-Выбаргскай лініі, размешчаная паміж станцыямі «Плошча Паўстання» і «Плошча Леніна».
Станцыя адкрыта 1 верасня 1958 ў складзе другой чаргі метрапалітэна «Плошча Паўстання» - «Плошча Леніна». Назва звязана з блізкасцю праспекта Чарнышэўскага. У праекце станцыя насіла назву «Кірачная». Тэмай конкурсу праектаў афармлення станцыі стала дзейнасць рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў. Конкурс праектаў супаў з з'яўленнем у друку пастановы "Аб ліквідацыі празмернасцяў у праектаванні і будаўніцтве" ад 4 лістапада 1955 годы, што прывяло да надзвычайнага адрознення паміж афармленнем станцый першай і другой чэргаў Ленінградскага метрапалітэна.