Пляцістыя ружы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Rosa 'American Pillar'.
Рэпрадукцыя карціны American Pillar rose, Hever Castle. Мастак Эрнест Артур Роў (1863-1922)

Пляцістыя ружы — некаторыя віды шыпшын і сартоў садовых руж, якія маюць адносна доўгія парасткі, што ўплывае на асаблівасці іх выкарыстання ў азеляненні.

Пляцістыя ружы па сучаснай класіфікацыі ставяцца да наступных класаў: Hybrid Multiflora, Hybrid Wichurana, Ayrshire, Boursalt, Large-Flowered Climber, некаторыя сарты да Hybrid Musk, Lambertiana і Hybrid Kordesii. Таксама пляцістымі з'яўляюцца так званыя «клаймеры» або «клаймбінгі» (анг.: Climbing) — сарты, атрыманыя ў выніку пупышкавых мутацый (анг.: Sport) руж іншых класаў (Hybrid Tea and Climbing Hybrid Tea, Grandiflora & Climbing Grandiflora, Floribunda & Climbing Floribunda, Tea & Climbing Tea, Moss & Climbing Moss, Hybrid China & Climbing Hybrid China, Bourbon & Climbing Bourbon.

Паколькі «пляцістасць» — гэта толькі асаблівасць росту парасткаў, афіцыйнай класіфікацыі пляцістых руж няма. Некаторыя аўтары ўмоўна іх дзеляць на дробнакветкавыя (сарты класаў Hybrid Multiflora, Hybrid Wichurana) і буйнакветкавыя (сарты Large-Flowered Climber і клаймеры іншых класаў).

Па характару росту іх звычайна дзеляць на тры групы: павойныя — вышынёй ад 5 да 15 м, пляцістыя — ад 3 да 5 м і паўпляцістыя — ад 1,5 да 3 м.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Пляцістыя ружы займаюць адно з вядучых месцаў пры вертыкальным азеляненні, добра спалучаюцца з малымі архітэктурнымі формамі, незаменныя пры стварэнні дэкаратыўных калон, пірамід, арак, шпалер, зялёнага афармлення сцен будынкаў, гаўбцоў, альтанак. Вырошчваюць гэтыя ружы ў раёнах з адносна мяккім, цёплым кліматам, дзе іх не патрабуецца хаваць на зіму. У сярэдняй паласе Расіі практычна ўсе сарты пляцістых руж патрабуюць зняцця з апор і ўкрыцця на зіму[1].

Зноскі

  1. Сурина Е., Сурина О. Плетистые розы для средней полосы // Цветоводство : Журнал. — 2005. — № 3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бумбеева Л. И. Плетистые розы. — М.: Издательский Дом МСП, 2008. — С. 59. — 64 с. — ISBN 978-5-7578-0230-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]