Ружа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ружа

Ружа сабачая (Rosa canina)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rosa L., 1753, nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы від
Rosa cinnamomea L., 1753, typ. cons.[3]
[syn. Rosa pendulina L., 1753], non
Rosa cinnamomea L., 1759, nom. illeg.
[syn. Rosa majalis Herrm., 1762][4]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24807
NCBI  3764
EOL  29911
GRIN  g:10544
IPNI  34015
FW  157343

Ру́жа[5] (Rosa) — род кветкавых раслін сямейства ружавых. Мае мноства культурных форм. Дзікарослыя віды ў Беларусі называюць шыпшынамі.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва роду паходзіць ад польск.: róża, што ў сваю чаргу ўтварылася ад ням.: rose і лац.: rosa. Шыпшына атрымала назву з-за вострых шыпоў, якія пакрываюць яе галіны.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дыяграма кветкі роду Шыпшына

Лістападныя або вечназялёныя кусты, як правіла, вышынёй 1-5 метраў, часам павойныя, вышынёю 15—300 см (некаторыя віды ўтвараюць пляцістыя галіныы даўжынёю да 12 м).

Пабегі пакрытыя калючкамі.

Лісце чаргаванае, непарнаперыстае, з парнымі, прырослымі да чаранка прылістнікамі (рэдка простыя і без прылістнікаў, як у Rosa persica), утрымлівае 5-7 лісточкаў.

Кветкі розных колераў, як правіла, бледна-ружовыя, простыя ці махровыя, 4-6 см (да 16 см) у дыяметры, адзіночныя або сабраныя ў парасонападобна-мяцёлчатыя суквецці. Цвіценне ў еўрапейскай частцы Расіі ў маі — чэрвені.

Плод несапраўдны (гіпантый), авальны або яйкападобна-шарападобны, пры выспяванні чырвонага, аранжавага, пурпурна-чырвонага колеру, са шматлікімі арэшкамі ўсярэдзіне. Афарбоўка гіпантыя абумоўлена высокім утрыманнем каратынаў. Плады выспяваюць у верасні-кастрычніку.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца сотні відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар’я і ў гарах тропікаў. Старажытны цэнтр вырошчвання — Пярэдняя Азія, адкуль ружа трапіла ў антычную Грэцыю. У культуры больш за 30 тыс. сартоў (характэрна міжвідавая гібрыдызацыя). На Беларусі 9 дзікарослых відаў (шыпшын). Найбольш вядомыя: ружа Жэрара, ружа іржава-чырвоная, ружа майская, ці карычная, ружа мяккая, ружа сабачая, ружа скурысталістая, ружа Юндзіла. Трапляюцца ў падлеску разрэджаных лясоў, хмызняках, па берагах рэк, каля агароджаў. У Беларусі інтрадукаваны ружа калючая, ружа маршчыністая, ружа шматкветная, ружа шызая і інш.

Найбольшае распаўсюджванне і гаспадарчае значэнне мае ружа карычная (Rosa cinnamomea L.).

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Пералік відаў складзены на аснове дадзеных GRIN[6].

Ружа карычная (Rosa cinnamomea).
Агульны выгляд расліны

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

З шыпшыны варылі сочыва, кісялі, сушылі яе[7].

У народнай медыцыне плады шыпшыны выкарыстоўвалі пры прастудзе, малакроўі, рэўматызме, гіпертаніі, а таксама як супрацьзапаленчы, мачагонны і жаўцягонны сродак[7]. Адвар каранёў шыпшыны дапамагае пры паралічы і захворванні ног[8].

З пялёсткаў кветак некаторых відаў атрымліваюць ружавы алей.

Шыпшына ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

У народнай культуры шыпшына сімвалізавала мужчынскае цела і маладосць[7].

Бог кахання Палель, сын багіні Лады, насіў вянок, у які былі ўплецены ружовыя кветкі шыпшыны[7]. Святую Арыну, якая ўшаноўваецца ў народным календары 1 кастрычніка звалі Арынай-шыпшынніцай, таму што ў гэты час паўсюдна збіралі плады шыпшыны, каб нарыхтоўваць на зіму[7].

У літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Беларускай ружай клічуць.
Пчолкі кветкі ёй казычуць.
Як пялёсткі абляцелі -
Хутка і плады паспелі.

Алена Церашкова. «Шыпшына».[9]

У беларускім фальклоры шыпшына іншы раз сімвалізавала боль, пакуты, варожасць[8]. Напрыклад, такой сімволікай карыстаюцца ў сваіх вершах Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка[10] і Ніна Аксёнчык[11].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Barrie F. R. Report of the General Committee: 9(англ.) // Taxon. — International Association for Plant Taxonomy, 2006. — Vol. 55 (3). — P. 795—800. — ISSN 0040-0262.
  4. Hanelt, P. Mansfeld's Encyclopedia of Agricultural and Horticultural Crops. — Springer, 2001. — P. 447. — ISBN 3-540-41017-1.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 112. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. Гл. #Спасылкі
  7. а б в г д Шыпшына
  8. а б Непрыступная шыпшына Архівавана 30 ліпеня 2012.
  9. Алена Церашкова. «Шыпшына» Архівавана 10 сакавіка 2018.
  10. О Беларусь, мая шыпшына
  11. Шыпшына

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Шиповник — род Rosa: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)