Плячо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Левае плячо ў анатамічным разуменні.

Плячо́ (лац.: brachium) — у анатамічным разуменні, найбольш праксімальны сегмент рукі, які мацуецца да тулава пасродкам плечавога сустава.

Плячо размяшчаецца паміж плечавым суставам і локцевым суставам. Каркасам пляча служыць плечавая косць, акружаная мышцамі: спераду — двухгаловай мышцай пляча і плечавой мышцай, ззаду — трохгаловай мышцай пляча. Над мышцамі размяшчаецца фасцыя, падскурная клятчатка і скура. Унутры мышачнага масіва і паміж мышцай і косцю залягаюць глыбокія сасуды і нервы, а менавіта плечавая артэрыя і плечавыя вены, прамянёвы, локцевы і сярэдзінны нервы. Паверхневыя нервы і сасуды размяшчаюцца ў падскурнай клятчатцы.

Пры траўмах пляча магчыма пашкоджанне нерваў і сасудаў, а таксама пераломы плечавой косці, найбольш частай лакалізацыяй якіх з'яўляецца шыйка плечавай косці.[1]

Бытавое і навуковае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Правае плячо ў звычайным разуменні.
Від на плечы зверху.

У звычайным, не-анатамічным (у тым ліку ў большасці слоўнікаў) словаўжыванні пад плячом разумеецца не «верхняя частка рукі», а частка тулава ад шыі да рукі. Анатамічна гэта частка адпавядае «плечавому суставу» і мышцы паміж суставам і шыяй.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]