Ключыца
Выгляд
| Ключыца | |
|---|---|
![]() | |
| Злучаецца з | |
| Код NCI Thesaurus | C12695 |

Ключы́ца (лац.: clavicula) — невялікая косць змяшанага тыпу ў анатоміі чалавека з пояса верхняй канцавіны, мае S-падобную форму і злучае лапатку з грудной косткай плечавага пояса і ўмацоўвае яго.
Лацінскі назоў — clavicula, «ключык», грунтуецца на своеасаблівым руху косці вакол сваёй восі ў момант узняцця пляча, якое нагадвае рух ключа ў замочнай свідравіне.
Ключыца ёсць у многіх чатырохногіх жывёлаў, якія выкарыстоўваюць пярэднія канцавіны для хапання або брахіяцыі. Яны рудыментарныя, або адсутнічаюць у тых чатырохногіх, якія выкарыстоўваюць пярэднія канцавіны для апоры або бегу.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ключыца- Ключыца Архівавана 23 ліпеня 2008.
