Пліта Сен-Белек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рысунак пліты зроблены Шатэлье ў 1901 годзе.
Шато-дэ-Кернуз, фота 1910 года. Аб’ект злева — дагістарычны менгір, таксама знойдзены Шатэлье.

Пліта Сен-Белек — каменны артэфакт з заходняй Брэтані, які лічаць картай уладарства ранняга бронзавага веку.[1]

Знойдзена Полем дзю Шатэлье ў дагістарычным могільніку ў Фіністэры як частка пахавання ранняга бронзавага веку. Шатэлье захоўваў пліту ў сваім доме, у Шато-дэ-Кернуз[d], перш чым яна трапіла ў калекцыю Нацыянальнага археалагічнага музея. Артэфакт быў забыты да 2014 года, калі зноў адкрыты ў склепе замка. Даследаванне французскіх і брытанскіх універсітэтаў і інстытутаў у 2017—2021 гадах вызначыла пліту як карту часткі даліны ракі Адэт у раннім бронзавым веку. Пліта — самая ранняя карта, знойдзеная ў Еўропе, і, імаверна, самая ранняя карта наогул.

Адкрыццё ў 1900 годзе[правіць | правіць зыходнік]

Пліта знойдзена ў 1900 годзе Полем дзю Шатэлье ў дагістарычным могільніку ў Фіністэры, на захадзе Брэтані.[2][3] Утварала сцяну цыстычнага пахавання. Памеры цысту 3.86 metres (12.7 feet) у даўжыню, 2.1 metres (6.9 feet) у шырыню і 1.86 metres (6.1 feet) у вышыню, арыентаваны па восі ўсход-захад. Унутры быў разбіты керамічны гаршчок, з тых часоў страчаны і пахаваны пад пластом каменнага друзу.[4] Вынятая частка пліты мела памеры 2.2 metres (7.2 feet) у даўжыню, 1.53 metres (5.0 feet) у шырыню, 0.16 metres (0.52 feet) таўшчыні і важыла каля 1 long ton (1 t).[4][5] Зроблена з шэра-блакітнага сланцу, які, як думаюць, паходзіць са скалістых агаленняў дакембрыйскага перыяду паблізу Дуарнене[4]. Пліта была разбіта перад пахаваннем, не хапае верхняй часткі. Цэлая пліта магла быць каля 12.7 футаў (3.9 м) даўжынёй.[6]

Шатэлье захоўваў пліту ў сваім доме, у Шато-дэ-Кернуз[2]. Крыніцы разыходзяцца ці была пліта перададзена Нацыянальнаму археалагічнаму музею пасля смерці Шатэлье, або набыта прыватным музеем неўзабаве пасля адкрыцця, а затым у 1924 годзе Нацыянальным археалагічным музеем[7][8]. У кожным разе пліта заставалася ў Шато і да 1990-х гадоў захоўвалася ў нішы рова Шато, перш чым перанесена ў склеп.[7]

Паўторнае адкрыццё ў 2014 годзе[правіць | правіць зыходнік]

Пліта зноў адшукана ў склепе Шато-дэ-Кернуз у 2014 годзе[7]. Даследчыкі, якія прачыталі арыгінальныя справаздачы Шатэлье, незалежна адзін ад другога прыйшлі да высновы, што мудрагелістая разьба на пліце — ранняя карта.[8] Нацыянальны інстытут прэвентыўных археалагічных даследаванняў Францыі, Борнмуцкі ўніверсітэт, Нацыянальны цэнтр навуковых даследаванняў Францыі і Заходне-Брэтанскі ўніверсітэт правялі сумеснае даследаванне пліты ў 2017—2021 гадах, яго вынікі апублікаваны артыкулам у красавіку 2021 года ў Bulletin de la Société préhistorique française, выданні Французскага прэгістарычнага таварыства.[7]

Разьба на пліце захавалася добра, што сведчыць пра яе вельмі непрацяглым знаходжанні пад адкрытым небам; даследніцкая група правяла 3D-здымкі і фотаграмметрыю для іх запісу.[4][7] Выявы, якія ўяўляюць з сябе геаметрычныя фігуры — ліній, кругі і квадраты, былі інтэрпрэтаваны як сімвалы карты, якія пазначаюць паселішчы, курганы і палі.[4][8] Было адзначана, што сімвалы на пліце адпавядаюць ландшафту даліны Адэт ў Фіністэры, а лініі ўжыты для адлюстравання прытокаў ракі.[7] Паверхня пліты выразаная так, што адлюстроўвала рэльеф зямной паверхні.[8] Як карта пліта адлюстроўвала ўчастак зямлі памерам прыкладна 30 by 21 кілаmetres (19 mi × 13 mi) з дакладнасцю каля 80 % у параўнанні з сучаснымі картамі.[2][7]

Даследаванне прыйшло да высновы, што карта, імаверна, адлюстроўвае прастору палітычнага ўтварэння, імаверна, уладарства бронзавага веку.[7] Цэнтральны круглы матыў, размешчаны паблізу вытокаў Адэта, Ізолы і Стэр-Лаэра, можа пазначаць уладарскае гарадзішча.[7] Імаверна, карта выкарыстоўвалася не для навігацыі, а як выяўленне ўлады.[8] Гэта мог быць кадастравы план, звязаны з увядзеннем новага віду землеўладання ва ўладарстве; некаторыя знакі на карце могуць адлюстроўваць землекарыстанне або права ўласнасці.[4][8] Стварэнне карты дэманструе моцную іерархічную палітычную арганізацыю, якая, імаверна, ажыццяўляла моцны кантроль над паказанай тэрыторыяй на працягу некалькіх стагоддзяў. [7]

Пліта зроблена ў раннім бронзавым веку (2150—1600 гады да н.э.) і, такім чынам, самая старая вядомая карта ў Еўропе і «імаверна, самая старая карта тэрыторыі, якая была ідэнтыфікавана».[2][7] Стваралася пліта прыкладна адначасова з нябесным дыскам з Небры, картай космасу, знойдзенай на тэрыторыі сучаснай Германіі.[7] Пліта Сен-Белек разбіта і прыстасавана як частка цысту ў канцы ранняга бронзавага веку, прыкладна ў 1900—1600 гады да н.э.[8] Разбіццё магло быць іканаборчым актам, які дэманстраваў фармальную адмову ад папярэдняга палітычнага ўтварэння. [7]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Nicholas, Clement (November 2021). "An early 3D-map of a territory? the bronze age carved slab from Saint-Belec, Leuhan (Brittany, France)". Oxford Journal of Archaeology. 40 (4): 367–390. doi:10.1111/ojoa.12230.
  2. а б в г "Bronze Age slab found in France is oldest 3D map in Europe". BBC News.
  3. du Châtellier, Paul (1901). "Les pierres gravées de Penhoat, en Saint-Coulitz et de Sanct-Bélec, en Leuhan" [The engraved stones of Penhoat, in Saint-Coulitz and Saint-Bélec, in Leuhan]. Bulletin de la Société Archéologique du Finistère [французская]. tome XXVIII: 3–7.
  4. а б в г д е Nicholas, Clément; Pailler, Yvan; Stéphan, Pierre; Pierson, Julie; Aubry, Laurent; Le Gall, Bernard; Lacombe, Vincent; Rolet, Joël (April 2021). "La carte et le territoire : la dalle gravée du Bronze ancien de Saint-Bélec (Leuhan, Finistère)". Bulletin de la Société préhistorique française 2021 [французская]. 118: 99–146.
  5. "French 4,000-year-old carving is oldest map in Europe: study". CTVNews [англійская]. 8 April 2021. Праверана 14 April 2021.
  6. Woodyatt, Amy (8 April 2021). "This Bronze Age carved stone is Europe's oldest map". CNN [англійская]. Праверана 14 April 2021.
  7. а б в г д е ё ж з і к л м Researchers discover the oldest known map in Europe – the Saint-Bélec Slab (англ.). Bournemouth University.
  8. а б в г д е ё Gershon, Livia (7 April 2021). "Is This 4,000-Year-Old Bronze Age Slab the Oldest Known Map in Europe?". Smithsonian Magazine [англійская]. Праверана 14 April 2021.