Плітка з Ваўкавыска

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Разная плітка з Ваўкавыска
Разная плітка з Ваўкавыска
Плітка з Ваўкавыска. XII-XIII стст.
Матэрыял вапняк
Тэхніка рэльеф
Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Плітка з Ваўкавыска — вапняковая плітка XII-XIII стст., знойдзеная у Ваўкавыску. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. На плітцы ў тэхніцы рэльефу на ёй выразана фігура фантастычнага звера. Галава крута завернута назад, доўгі хвост, прапушчаны між задніх ног, заканчваецца пышным завітком-крынам. Такая трактоўка вельмі блізкая да адлюстраванняў на кніжных мініяцюрах, дзе тэраталагічны стыль дасягнуў асаблівага росквіту.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.