Іраклій (Лісоўскі)
Іраклій Лісоўскі | ||
---|---|---|
Herakliusz Lissowski | ||
![]() | ||
![]() Герб «Вожык» | ||
|
||
24 ліпеня 1806 — 30 жніўня 1809 | ||
Царква | Украінская грэкакаталіцкая царква | |
Абшчына | Кіеўская мітраполія | |
Папярэднік | Феадосій (Растоцкі) | |
Пераемнік | Рыгор (Кахановіч) | |
|
||
Імя пры нараджэнні | Іраклій Лісоўскі | |
Нараджэнне |
1734[1][2][3] |
|
Смерць |
30 жніўня 1809[2] |
|
Дынастыя | Q63531641? |
Іраклій Лісоўскі (свецкае імя Іосіф; 1734, Полацкае ваяводства — 30 жніўня 1809) — царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Уніяцкі архіепіскап полацкі (з 1784), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (з 1806, без зацверджання Папам Рымскім).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік беларускага шляхецкага роду Лісоўскіх герба «Вожык». Навучаўся ў школе пры кляштары дамініканцаў у Вушачах, дзе ўступіў у ордэн базыльян Св. Іасафата.
Быў ігуменам Полацкага манастыра пры Сафійскім саборы, а з 1778 — архімандрытам Ануфрыеўскага манастыра (Мсціслаўскае ваяводства). 3 1780 член кансісторыі Полацкай уніяцкай епархіі.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) і скасавання таго ж года Кацярынай II уніяцкіх епархій (апроч Полацкай) фактычна кіраваў усімі ўніятамі Расійскай імперыі.
Падтрымліваў утварэнне Галоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце (1803), адкрыў семінарыю для белага духавенства ў Полацку (1806).
Быў прыхільнікам ачышчэння абраднасці ад лацінскіх пазычанняў. Склаў і даслаў у Рым на зацверджанне службоўнік з паралельнымі царкоўна-славянскім і лацінскім тэкстам.
Дамогся ад імператара Аляксандра I утварэння ўнутры рымска-каталіцкай калегіі асобнага дэпартамента для ўніятаў (1805), старшынёй якога зрабіўся сам. Спрыяў выданню царскага дазволу для ўніятаў, якія прынялі лацінскі абрад, вярнуцца да папярэдняй веры.
Ва ўнутрыцаркоўнай барацьбе абапіраўся на падтрымку царызму. У 1795 забараніў уніяцкім святарам процідзейнічаць схіленню (часам гвалтоўнаму) сваіх вернікаў у праваслаўе. У 1805 спрыяў выданню загаду Пецярбургскай рымска-каталіцкай калегіі аб скасаванні базыльянскіх манастыроў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Казуля С. Лісоўскі Іраклій // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 200. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
Зноскі
- ↑ Herakliusz Lisowski // NUKAT — 2002.
- ↑ 2,0 2,1 https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jozef-h-jez-przydomek-odrowaz-lisowski
- ↑ Herakliusz Lisowski // Нацыянальная бібліятэка Польшчы — 1928.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Bishop Iraklij Listovskyj(англ.)