Полацкая цэнтральная гарадская бальніца
Полацкая ЦГБ | |
---|---|
Каардынаты | |
Адрас | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк |
polmed.by/polotskaya-tse… |
УАЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Полацкага раёна. Будынак ЦГБ знаходзіцца ў Полацку.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1917 годзе ў Полацку функцыянавалі 2 бальніцы (земская і яўрэйская), працавалі дзве амбулаторыі (школьная і гарадская). У 1921 годзе на базе земскай бальніцы і фінляндскага шпіталя адкрылася Народная бальніца, у якой фунцыянавала некалькі аддзяленняў — тэрапеўтычнае, хірургічнае, венералагічнае, інфекцыйнае і гінекалагічнае.
Адразу пасля вайны былі адноўлены будынкі гарадской бальніцы і радзільнага дома. У 1948 годзе быў адкрыты анкалагічны дыспансер, а ў 1956 годзе — абласная псіханеўралагічная бальніца, у 1960 годзе — стаматалагічная паліклініка. У 1947 годзе быў узведзены будынак чыгуначнай бальніцы. На прамысловых прадпрыемствах і ў навучальных установах дзейнічала 20 пунктаў аховы здароўя. Медыцынскім абслугоўваннем палачан у 1985 годзе займалася 5 стацыянарных медыцынскіх устаноў на 1,5 тыс. ложкаў, шэраг паліклінік і дыспансераў, 5 аптэк, жаночая кансультацыя, дзіцячая малочная кухня. У іх працавала звыш 300 урачоў і 1 тысяча чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу, правізараў, фармацэўтаў.
У 2005 годзе была сфарміравана новая структура сістэмы аховы здароўя горада і раёна — дзяржаўная ўстанова аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца». Праведзены рэканструкцыі і капітальныя рамонты ў Полацкай цэнтральнай гарадской паліклініцы, дзіцячай паліклініцы, тэрапеўтычным корпусе, цэнтральнай гарадской бальніцы, анкалагічным дыспансеры.
Структура Полацкай ЦГБ
[правіць | правіць зыходнік]У склад дзяржаўнай установы аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца» на правах адасобленых структурных падраздзяленняў уваходзяць:
- Бабыніцкі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Багатырская ўрачэбная амбулаторыя;
- Вароніцкая бальніца сястрынскага догляду;
- Ветрынская ўчастковая бальніца;
- Гаранская ўрачэбная амбулаторыя;
- Гарчакоўская ўрачэбная амбулаторыя;
- Гомельскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Домнікаўскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Дрэтуньскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Залескі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Заскаркаўскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Захарніцкі фельчарска-акушэрскі пункт;
- здраўпункты;
- Карпекаўскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Льнозавадскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Маласітнянскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- медыка-санітарная частка ААТ «Полацк — Шкловалакно»;
- Нацкі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Палатоўская бальніца сястрынскага догляду;
- Паметніцкі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Полацкая гарадская бальніца № 1;
- Полацкая гарадская паліклініка № 1;
- Полацкая гарадская паліклініка № 2;
- Полацкая дзіцячая паліклініка;
- Полацкая стаматалагічная паліклініка;
- Полацкая цэнтральная гарадская бальніца;
- Полацкая цэнтральная гарадская паліклініка;
- Полацкі міжраённы анкалагічны дыспансер;
- Руднянскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Станцыя пералівання крыві;
- Станцыя хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі;
- Сестрынкоўская бальніца сястрынскага догляду;
- Трасніцкі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Трудаўскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Сестрынкоўская бальніца сястрынскага догляду;
- Чарнаруцкі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Шпакаўшчынскі фельчарска-акушэрскі пункт;
- Юравіцкі фельчарска-акушэрскі пункт.
Спецыялізаваную медыцынскую дапамогу: псіхатэрапеўтычную, псіхіятрычную, наркалагічную і псіхалагічную аказвае Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Козел, О. В. Развитие здравоохранения в Полоцке в 20-е годы XX в. / О. В. Козел // Здравоохранение. — 2004. — № 11. — С. 59-61.
- Медыцынскае абслугоўванне // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2002. — С. 698.