Ветрына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Ветрына
Vetryno (Polotzk district) 3a.jpg
Ад былой сінагогі застаўся толькі фундамент
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
151 м
Насельніцтва
2 134 чалавекі[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
214
Паштовы індэкс
211434
Аўтамабільны код
2
Ветрына на карце Беларусі ±
Ветрына (Беларусь)
Ветрына
Ветрына (Віцебская вобласць)
Ветрына

Ветрына[2] — гарадскі пасёлак у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, на аўтадарозе Полацк-Вільня. За 23 кіламетры ад Полацка. Чыгуначная станцыя на лініі Полацк—Маладзечна. Насельніцтва 2 134 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Ветрына згадваецца ў сярэдзіне XVI ст. як мястэчка ў складзе Полацкага ваяводства.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Ветрына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Лепельскага павета. У пачатку XX ст. воласці налічвала 93 вёскі і 74 фальваркі.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Ветрына ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Ветрына вярнулі ў склад БССР, дзе яно у 1924-31 і 1935-60 гг. было цэнтрам раёна19311935 гг. у складзе Полацкага раёна).

У Другую сусветную вайну з 11 ліпеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 мястэчка акупіравана гітлераўскімі захопнікамі, якія загубілі ў Ветрыне і ваколіцах 1384 жыхароў.

21 студзеня 1958 Ветрына атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка[3]. З 1960 года зноў у Полацкім раёне.

11 ліпеня 2004 годзе ў Ветрыне ўрачыста асвяцілі новы касцёл пад тытулам блаславёнага Юрыя Матулевіча[4]. 9 снежня 2004 адбылося зацверджанне герба: «у блакітным полі іспанскага шчыта залаты млын»[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • філіял швейнай фабрыкі «Віцябчанка»
  • участак Лепельскага дрэваапрацоўчага аб'яднання

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Ветрыне працуюць прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, сярэдняя школа і школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, 3 бібліятэкі, аптэка.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Каля Ветрына размяшчаецца гарадзішча Глінскі замак, за возерам Гарадзёнак — старажытныя курганы.

  • Касцёл блас. Юрыя Матулевіча (пасля 1990 г.)
  • Сраценская царква (сяр. XX ст.)
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
  • Ваенныя абарончыя ўмацаванні (доты).

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Уніяцкая царква Св. Міхала Арханёла (пабудавана ў 1728, зруйнавана пасля 1924 года)
  • Праваслаўная царква Успення Прасв. Багародзіцы (пабудавана ў 1811, знішчана пасля 1911 года).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 21 января 1958 г. «О преобразовании деревни Ветрино Ветринского района Витебской области в городской поселок»
  4. Кансекрацыя святыні ў Ветрына на Catholic.by
  5. Указ Президента Республики Беларусь № 60 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области»
  6. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 257.
  7. Перепись населения — 2009. Витебская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]