Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж
Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж | |
---|---|
Тып | каледж |
Размяшчэнне | |
pttc.bks.by | |
Установа адукацыі «Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж» Белкаапсаюза — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Полацк. Рыхтуе спецыялістаў для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
1959 — стварэнне Полацкага кааператыўнага тэхнікума. 1966 — на базе тэхнікума адкрыта вучылішча па падрыхтоўцы прадаўцоў харчовых і нехарчовых тавараў. 1969 — тэхнікум перайменаваны ў політэхнічны. 1993 — тэхнікум і вучылішча аб'яднаны ў вучэбна-вытворчы комплекс «ПТВ — тэхнікум». 2000 — «ПТВ-тэхнікум» ператвораны ў Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж. Уведзена двухузроўневая падрыхтоўка: I ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі; II ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі. 2007 год — адкрыта спецыялізацыя «Інфармацыйнае забеспячэнне бізнесу» па завочнай форме навучання. 2008 год — распачата падрыхтоўка па спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій». 2009 — адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Машыны і апараты харчовых вытворчасцяў» на завочным аддзяленні. 2013 — адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Рознічныя паслугі ў банку».
Матэрыяльная база[правіць | правіць зыходнік]
Каледж мае 3 навучальныя корпусы з абсталяванымі навучальнымі кабінетамі і лабараторыямі, з 6 камп'ютарнымі класамі, вучэбнай крамай, бібліятэкай з чытальнай залай, спартыўнай залай, буфетам. Іншагароднія навучэнцы забяспечваюцца інтэрнатам, у якім размешчана сталовая на 80 пасадачных месцаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.