Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж
Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж | |
---|---|
Дата заснавання | 1956 |
Тып | каледж |
Размяшчэнне | |
pgaek.by | |
Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова Полацка. Заснавана ў 1956 годзе. Рыхтуе бухгалтараў, юрыстаў і тэхнікаў-праграмістаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1956 годзе сярэдняя сельскагаспадарчая школа па падрыхтоўцы старшыняў калгасаў была рэарганізавана ў Полацкі сельскагаспадарчы тэхнікум. У 1956—1976 гадах дырэктарам тэхнікума быў Ігар Мікалаевіч Жарыкаў. Віктар Сямёнавіч Шышоў узначальваў калектыў у 1976—1985 гадах. У 1985—1997 гадах дырэктарам з'яўляўся Мікалай Яўстаф'евіч Шкляр. З 1997 па 2005 год дырэктарам тэхнікума, а затым і каледжа з'яўляўся Уладзімір Іванавіч Дзюба. У 1971 годзе быў пабудаваны новы вучэбны корпус, а ў 1979 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю новы корпус інтэрната. У 2002 годзе загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь № 214 Полацкі сельскагаспадарчы тэхнікум быў рэарганізаваны ў Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж.
Матэрыяльная база
[правіць | правіць зыходнік]Каледж валодае сучаснай вылічальнай тэхнікай і камунікацыйным абсталяваннем. Камп’ютары каледжа аб’яднаны ў высакахуткасную лакальную сетку. Для вывучэння спецыяльных і агульнапрафесійных дысцыплін працуюць 6 камп’ютарных класаў, кабінет курсавога і дыпломнага праектавання, лабараторыя арганізацыі і функцыянавання ЭВМ і мікрапрацэсарнай тэхнікі, лабараторыі сеткавых тэхналогій і перыферыйнага абсталявання, схематэхнікі і архітэктуры ПЭВМ. Ёсць бібліятэка і інтэрнат.