Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці
Заснавана 1952
Тып ліцэй[d]
Вучняў Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. п. Ветрына, вуліца Савецкая, д. 20.
Сайт polotsk-gpl-shp.vitebsk.by

Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці — установа прафесійнага навучання ў гарадскім пасёлку Ветрына.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

20 мая 1952 года ў вёсцы Загаране Мехаўскага раёна была арганізавана школа механізацыі. Дырэктарам гэтай школы ў жніўні 1953 года быў прызначаны Пётр Філіпавіч Сапроненка. Першыя вучні навучаліся па дзвюх спецыяльнасцях: «Трактарыст-машыніст шырокага профілю» і «Электраманцёр сельскай электрыфікацыі і сувязі».

У 1954 годзе Загаранская школа была перайменавана ў вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 13. У сакавіку 1954 года вучылішча была пераведзена з вёскі Загаране ў Полацк.

У 1963 годзе Полацкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 13 было ператворана ў сельскае прафесійнае вучылішча № 13 горада Полацка. У 1968 годзе вучылішча было пераведзена ў гарадскі пасёлак Ветрына Полацкага раёна.

У 1973 годзе былі пабудаваны новы корпус вучылішча, інтэрнат і майстэрні.

З 1 верасня 1984 года Полацкае сельскае прафтэхвучылішча было ператворана ў Полацкае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167. А ў 1989 годзе ўстанова адукацыі стала называцца «Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 механізацыі сельскай гаспадаркі».

У 2002 годзе на падставе загада Віцебскага аблвыканкама № 21 ад 11 сакавіка 2002 года Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 механізацыі сельскай гаспадаркі было перайменавана ў Полацкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 сельскагаспадарчай вытворчасці.

У лютым 2006 года ўстанова адукацыі стала звацца УА «Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».

У ліцэі працуе 15 факультэтаў, 10 гурткоў. У ліцэі маюцца аўтатрактарны парк; 23 навучальныя кабінеты, 12 вучэбна-вытворчых майстэрняў, 2 камп’ютарныя кабінеты, актавая зала на 300 пасадачных месцаў, інтэрнат, сталовая, аўтадром, трактарадром. Спартыўная база ўключае спартыўную залу, трэнажорную залу, лёгкаатлетычны гарадок, пляцоўкі для баскетбола і гандбола. Маецца бібліятэка з чытальнай залай і кнігасховішчам. Маецца сад, цяпліца і вучэбная гаспадарка[1].

Былыя назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • Полацкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 сельскагаспадарчай вытворчасці (2002)
  • Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 механізацыі сельскай гаспадаркі
  • Полацкае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 (1984)
  • Сельскае прафесійнае вучылішча № 13 г. Полацка (1963)
  • Полацкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 13 (1954)
  • Загаранская школа механізацыі (1952)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бондарава, Т. Ветрынскія нівы / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. — 2015. — 12 лют. — С. 7.
  • Бондорева, Т. Добрый дом, где живут мастера / Т. Бондорева // Віцебскі рабочы. — 2012. — 20 снеж. — С. 21.
  • Ганіна, Н. Кузня механізатарскіх кадраў / Н. Ганіна // Сцяг Перамогі. — 1981. — 9 ліп. — С. 3.
  • Здесь вам будут рады / подгот. Т. Бондорева // Віцебскі рабочы. — 2012. — 7 чэрв. — С. 10, 15.
  • Матус, В. У вучылішча — юбілей / В. Матус // Віцебскі рабочы. — 1987. — 4 чэрв. — С. 2.
  • Пукшанскі, А. Самаробкін з Бадзінава / А. Пукшанскі // Звязда. — 2015. — 5 лістап. — С. 4.
  • Яцкевич, Т. Учеба и труд здесь рядом идут / Т. Яцкевич // Белорусская нива. — 2001. — 13 дек. — С. 2.