Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж
Год заснавання 1957
Тып каледж
Дырэктар Ганна Станіславаўна Бурэнь
Размяшчэнне
Адрас Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, пр-т Ф. Скарыны, д. 20.
gptk.vitebsk.by

Установа адукацыі "Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Полацку. З’яўляецца шматпрофільнай двухузроўневай ўстановай адукацыі. Забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў ад кухара да тэхніка-тэхнолага, ад цырульніка да мастака-мадэльера, ад слесара да тэхніка-механіка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1 жніўня 1957 года было створана Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 2 з 12-гадовым тэрмінам навучання для дзяцей-сірот, выхаванцаў дзіцячых дамоў. Вялася падрыхтоўка швачак, краўцоў, электраманцёраў.

З 1968 года вучылішча атрымала новую спецыялізацыю і на працягу паўстагоддзя працавала як ПТВ № 2 бытавога абслугоўвання насельніцтва.

У 2004 годзе вучылішча было ператворана ў прафесійна-тэхнічны каледж. У 2013 годзе да каледжа далучылі ўстанову адукацыі «Полацкі дзяржаўны ліцэй хімікаў». У ліпені 2014 года ўстанова адукацыі «Полацкі ДПТК» была перайменавана ва ўстанову адукацыі «Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж».

З 2015 года ў каледжы вядзецца падрыхтоўка тэхнікаў па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Большакова, А. Необычно, но гармонично / А. Большакова // Полацкі веснік. — 2017. — 21 сак. — С. 1.
  • Бондарава, Т. Ад кухара да мастака-мадэльера / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. — 2018. — 17 мая. — С. 6.
  • Каленик, Е. Создающие красоту / Е. Каленик // Полацкi веснiк. — 2007. — 30 лістап. — С. 4.
  • Малашеня, Л. В русле мировых трендов / Л. Малашеня // Витебские вести. — 2017. — 30 марта. — С. 23.
  • Малашеня, Л. В царстве вкусной красоты / Л. Малашеня // Витебские вести. — 2017. — 12 дек. — С. 5.
  • Малашеня, Л. К службе готовы! / Л. Малашеня // Витебские вести. — 2018. — 19 июля. — С. 6.
  • Малашеня, Л. Новый статус ко многому обязывает / Л. Малашеня // Народнае слова. — 2004. — 20 ліп. — С. 6.
  • Малашеня, Л. Попробовать профессию на вкус / Л. Малашеня // Витебские вести. — 2017. — 18 апр. — С. 4.
  • Малашеня, Л. Шедевры рождаются в творчестве / Л. Малашеня // Витебские вести. — 2018. — 23 авг. — С. 14.
  • Осиповский, В. Новый колледж в Полоцке / В. Осиповский // Віцьбічы = Витьбичи. — 2004. — 24 июля. — С. 2.
  • Савич, А. Профессия по призванию / А. Савич // Знамя юности. — 2016. — 8-14 дек. — С. 11.
  • Филимонова, Т. Полоцкие мотивы / Т. Филимонова // Полацкі веснік. — 2018. — 2 кастр. — С. 8.
  • Шуйская, О. «Роза ветров»: наши — в тройке лидеров! / О. Шуйская // Полацкі веснік. — 2016. — 25 лістап. — С. 4.