Полкскі праліў
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/de/Adams_bridge_map.png/220px-Adams_bridge_map.png)
По́лкскі праліў (англ.: Palk Strait) — праліў у Індыйскім акіяне, які аддзяляе востраў Шры-Ланка ад паўвострава Індастан і злучае Бенгальскі заліў з Лакадзіўскім морам (Манарскі заліў). Даўжыня каля 150 км, найменшая шырыня 55 км, глыбіня ад 2 да 9 м[1]. Заліў перасякае града дробных астраўкоў і плыткаводдзяў пад агульнай назвай Адамаў мост[2]. Названы па імі англійскага дзяржаўнага дзеяча Роберта Палка, губернатара правінцыі Мадрас (Брытанская Індыя).
Зноскі
- ↑ Полкскі праліў (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Слоўнік сучасных геаграфічных назваў(недаступная спасылка)