Адамаў мост

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Адамаў мост (англ.: Adam’s Bridge) — водмель у Індыйскім акіяне.

Адамаў мост: від з космасу
Адамаў мост: від з самалёта

Чарада водмеляў і каралавых астраўкоў працягласцю 30 міль (48 км) паміж паўвостравам Індастан і востравам Шры-Ланка (Цэйлон). Геалагічна характэрнае ўзвышэнне пясчанага марскога дна ля паўднёва-ўсходняга берага Індыі і ля паўночна-заходняга берага вострава Шры-Ланкі, распасціраецца ад пясчанага вострава ля мыса Рамнада да заходняга ўскрайка вострава Манара, ля берага Шры-Ланкі. Месцамі выступае невялікімі астравамі, але вялікая частка ў моцнае паўнаводдзе ляжыць пад вадой на 1 і 1,25 м; толькі праліў паміж мысам Рамнад і востравам Рамесвар, так званы праход Памбас, даступны для невялікіх судоў. Паралельна Адамаву мосту праходзіць паромная чыгуначная пераправа.

Паводле летапісаў, мост быў пешаходным аж да канца XV стагоддзя н. э., калі быў разбураны штормам, выкліканым землетрасеннем.

Браміны завуць Адамаў мост мостам Рамы ці мостам Налы. Паводле індыйскага эпасу Рамаяна, ён быў збудаваны штучна па загаду імператара Рамы. Яго будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам Налы — сына легендарнага боскага дойліда Вішвакармана — сіламі падданых і саюзнікаў Рамы, уключаючы армію малпаў. Па гэтым мосце войска Рамы пераправіліся на Шры-Ланку для бітвы з яе кіраўніком — дэманам Раванай, які выкраў улюблёную Рамы — Сіту.

Па мусульманскай легендзе, па гэтых водмелях Адам быў выгнаны з рая, які размяшчаўся на востраве Шры-Ланка.

У наш час урадам Індыі распрацаваны праект па паглыбленні суднаходнай часткі праліва паміж Індыяй і Шры-Ланкай, што дазволіць эканоміць да 30 гадзін плавання судоў вакол вострава (каля 400 км). Праціўнікі праекта сфармавалі рух за захаванне моста як гістарычнай спадчыны краіны.

Зноскі