Політэхнічны ўніверсітэт Тыраны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Політэхнічны ўніверсітэт Тыраны (алб.: Universiteti Politeknik i Tiranës) — грамадскі ўніверсітэт, размешчаны ў Тыране, сталіцы Албаніі.

З'яўляецца найстарэйшым і другім па велічыні ўніверсітэтам у Албаніі, пасля Тыранскага ўніверсітэта. Ён быў заснаваны ў 1951 годзе і ў цяперашні час налічвае каля 10 000 студэнтаў, якія прыязджаюць з Албаніі, Косава, Македоніі і Чарнагорыі.

Polytechnic University of Tirana.jpg

Універсітэт ўключае ў сябе шэсць факультэтаў і два навукова-даследчыя інстытуты:

  • Будаўнічы факультэт
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій
  • Механіка-машынабудаўнічы факультэт
  • Факультэт геалогіі і горнай справы
  • Факультэт электратэхнікі
  • Факультэт матэматыкі і фізікі
  • Інстытут геалогіі
  • Інстытут энергетыкі, водных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.