Рэспубліка Косава
| |||||
![]() | |||||
Гімн: «Evropa» | |||||
Дата заснавання | 2 ліпеня 1990 | ||||
Абвяшчэнне незалежнасці | 17 лютага 2008 (ад Сербіі) | ||||
Афіцыйныя мовы | Албанская, сербская | ||||
Сталіца | Прышціна | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Прышціна, Прызрэн, Ферызай, Печ, Гякава | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр Старшыня Асамблеі |
Хашым Тачы Альбін Курці Кадры Весель | ||||
Плошча • Усяго |
10.908 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2014) • Перапіс (2011) • Шчыльнасць |
1.859.203 чал. 1.733.842[1] чал. 159 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2015) • На душу насельніцтва |
$17,780 млрд $9.570 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2015) • На душу насельніцтва |
$7,813 млрд $4.420 | ||||
ІРЧП (2014) | ▲0,786 (высокі) (-ы) | ||||
Этнахаронім | Касавары | ||||
Валюта | Еўра (€, EUR)[2] | ||||
Код ISO (Alpha-2) | XK | ||||
Код ISO (Alpha-3) | XKS | ||||
Код МАК | KOS | ||||
Тэлефонны код | +383 | ||||
Часавыя паясы | +1 | ||||
|
Косава (алб.: Kosova ці Kosovë, сербск.: Косово) — спрэчная тэрыторыя і часткова прызнаная дзяржава, якая знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Краіна абвясціла незалежнасць ад Сербіі ў лютым 2008 года, прыняўшы назву «Рэспубліка Косава». Сербія прызнае абраны ўрад Косава легітымнай адміністрацыяй і лічыць тэрыторыю сваёй уласнай Аўтаномнай правінцыяй Косава і Мятохіі. Па дадзеных ацэнак 2014 года насельніцтва Косава складае больш за 1,8 млн жыхароў. Прышціна — сталіца і найбуйнейшы горад у краіне.
Косава, якое не мае выхаду да мора, мае сухапутныя межы з Сербіяй на поўначы і ўсходзе, Паўночнай Македоніяй і Албаніяй на поўдні і Чарнагорыяй на захадзе.
У старажытныя часы на тэрыторыі Косава знаходзілася каралеўства дарданцаў і пазней рымская правінцыя Дарданія. У сярэднявеччы рэгіён быў часткай Візантыйская імперыі, Балгарскага царства і Сербіі, а бітва на Косавым полі 1389 года шырока разглядаецца як адзін з вызначальных момантаў сярэднявечнай гісторыі Сербіі. З 15 да пачатку 20 стагоддзя Косава ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, а ў канцы 19 стагоддзя стала цэнтрам албанскага руху за незалежнасць і Прызрэнскай лігі. У выніку паразы ў Першай балканскай вайне (1912—1913) Асманская імперыя саступіла Косаўскі вілает Балканскай лізе; большая частка тэрыторыі была далучана да каралеўства Сербія, а заходняя частка — да каралеўства Чарнагорыя, але пасля Першай сусветнай вайны абедзьве краіны далучыліся да каралеўства Югаславія. Пасля перыяду югаслаўскага ўнітарызму ў Каралеўстве канстытуцыя Югаславіі ўсталявала пасля Другой сусветнай вайны аўтаномную правінцыю Косава і Мятохіі ў складзе югаслаўскай рэспублікі Сербіі.
Доўгатэрміновая этнічная напружанасць паміж албанскім і сербскім насельніцтвам Косава паўплывалі на падзел правінцыі па этнічнай прыкмеце ў выніку міжэтнічнага гвалту, кульмінацыяй якога стала Косаўская вайна ў 1998—1999 гадах у межах больш шырокіх рэгіянальных Югаслаўскіх войнаў. Вайна скончылася ваенным умяшаннем НАТА, якія прымусілі Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія вывесці свае войскі з Косава, якое стала пратэктаратам ААН паводле рэзалюцыі СБ ААН 1244. 17 лютага 2008 года асамблея Косава абвясціла незалежнасць краіны, якая з таго часу атрымала прызнанне суверэннасці з боку Міжнароднае прызнанне Косава 93 з 193 дзяржаў-членаў ААН[1][2] і Тайвані (Рэспублікі Кітай). Сербія не прызнае Косава ў якасці дзяржавы, але, паводле Брусэльскага пагаднення 2013 года яна прызнала законнасць інстытутаў Косава. Асноўнымі народамі, якія пражываюць на тэрыторыі краіны, з’яўляюцца косаўскія албанцы, якія складаюць большасць насельніцтва, і косаўскія сербы. Па еўрапейскіх стандартах Косава з’яўляецца беднай краінай з высокім узроўнем беспрацоўя, якая да гэтага часу цалкам не аднавілася пасля мінулага канфлікту.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Ранняя гісторыя (да 839 года)[правіць | правіць зыходнік]
Сярэднявечны перыяд (839—1455 гады)[правіць | правіць зыходнік]
Балгарскае царства (839—1241 гады)[правіць | правіць зыходнік]
Візантыйская імперыя (1018—1180 гады)[правіць | правіць зыходнік]
Сербія (1180—1455 гады)[правіць | правіць зыходнік]
Асманскі перыяд (1455—1912 гады)[правіць | правіць зыходнік]
Косава ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі ад 1455 да 1912 года, спачатку як частка Румеліі, ад 1864 году як самастойная правінцыя. Падчас Вялікай Вайны 1683—1699 гадоў тэрыторыя Косава была на кароткі час захопленая аўстрыйскімі войскамі. У 1690 годзе сербскі патрыярх Арсень III вывеў 37 000 сямей з Косава. Перасяленні праваслаўных хрысціян з Косава працягнуліся ў XVIII стагоддзі. У 1766 годзе ўлады Атаманскай імперыі зліквідавалі інстытут Сербскага патрыярхату, пасля чаго становішча праваслаўных насельнікаў усёй Сербіі моцна пагоршылася. Албанская шляхта прыняла іслам, што забяспечыла ёй пасады чыноўнікаў у імперыі. На канец XIX стагоддзя мусульман у Косаве стала нават больш за праваслаўных. У XIX стагоддзі на Балканах прачнуўся этнічны нацыяналізм, і ў Косаве ім стаў албанскі нацыяналізм.
20 стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]
Балканскія войны[правіць | правіць зыходнік]
Міжваенны перыяд і Другая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]
Аўтаномія ў складзе Югаславіі (1946—1991 гады)[правіць | правіць зыходнік]
1990-я гады[правіць | правіць зыходнік]
Сучасны перыяд (з 1999 года)[правіць | правіць зыходнік]
Дзяржаўны лад і палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Выканаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]
Самая ўплывовая партыя ў Косаве — Дэмакратычная ліга Косава, якая пачала сваю дзейнасць напачатку 1990-х у якасці бяззбройнага супраціву палітыцы Мілошавіча.
Заканадаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]
Колер | Партыя | Месцаў |
---|---|---|
Урадавыя партыі | ||
Дэмакратычная партыя | 37 | |
Дэмакратычная ліга | 30 | |
Сербскі спіс | 9 | |
Турэцкая дэмакратычная партыя | 2 | |
Кааліцыя Вакат | 2 | |
Апазіцыйныя партыі | ||
Самавызначэнне | 16 | |
Альянс за будучыню Косава | 11 | |
Ініцыятыва за Косава | 6 | |
Іншыя дробныя партыі | 7 | |
Усяго месцаў | 120 |
Судовая ўлада[правіць | правіць зыходнік]
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
Акруга | Абшчыны | Плошча, км² | Насельніцтва | Карта |
---|---|---|---|---|
Гніланская | Віція, Г’ілані, Каменіца, Клокат, Партэш, Ранілуг | 1206 | 180,783 | ![]() |
Г’якоўская | Г’якова, Дэчані, Раховец, Юнік | 1129 | 194,672 | |
Косаўска-Мітровіцкая | Вучытрн, Звечан, Зубін-Паток, Косаўска-Мітровіца, Лепасавіч, Паўночная Косаўска-Мітровіца, Србіца | 2077 | 272,247 | |
Печская | Істок, Кліна, Печ | 1365 | 174,235 | |
Прызрэнская | Драгаш, Малышава, Мамуша, Прызран, Сува-Рака | 1397 | 331,670 | |
Прышцінская | Абіліч, Глагавац, Грачаніца, Косава-Поле, Ліплян, Нова-Брдо, Падуева, Прышціна | 2470 | 477,312 | |
Урошавацкая | Джэнерал-Янкавіч, Качанік, Урошавац, Штрпцэ, Штымле | 1030 | 185,806 |
Фізіка-геаграфічная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць, рассяленне[правіць | правіць зыходнік]
Паводле Статыстычнага агенцтва Косава[3], агульная колькасць насельніцтва Косава складае ад 1 900 000 да 2 200 000.
Гарады[правіць | правіць зыходнік]
№ | Горад | Акруга | Нас. | № | Горад | Акруга | Нас. | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Прышціна ![]() Прызран |
1 | Прышціна | Прышцінская | 145,149 | 11 | Косава-Поле | Прышцінская | 12,919 | Гніланэ Печ |
2 | Прызран | Прызрэнская | 85,119 | 12 | Сува-Рака | Прызрэнская | 10,422 | ||
3 | Гніланэ | Гніланская | 54,239 | 13 | Качанік | Урошавацкая | 10,393 | ||
4 | Печ | Печская | 48,962 | 14 | Србіца | Косаўска-Мітровіцкая | 9,372 | ||
5 | Косаўская Мітровіца | Косаўска-Мітровіцкая | 46,230 | 15 | Каменіца | Гніланская | 7,331 | ||
6 | Урошавац | Урошавацкая | 42,628 | 16 | Шцімле | Урошавацкая | 7,255 | ||
7 | Джаковіца | Г'якоўская | 40,827 | 17 | Ліплян | Прышцінская | 6,870 | ||
8 | Вучытрн | Косаўска-Мітровіцкая | 26,964 | 18 | Абіліч | Прышцінская | 6,864 | ||
9 | Падуева | Прышцінская | 23,453 | 19 | Глагавац | Прышцінская | 6,143 | ||
10 | Арахавац | Г'якоўская | 15,892 | 20 | Юнік | Г'якоўская | 6,053 |
Нацыянальны склад[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны склад насельніцтва паводле дадзеных 2005:
Рэлігійны склад[правіць | правіць зыходнік]
Пануе іслам (сунізм) — галоўным чынам сярод албанцаў. Ад 100 000 да 120 000 складаюць праваслаўныя (Сербскай праваслаўнай царквы).
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Косава — адзін з самых слаба развітых краёў у Еўропе. У Югаславіі Косава была самай адсталай часткай.
Спорт[правіць | правіць зыходнік]
Некалькі спартыўных асацыяцый сфармаваны ў Косава ў 2003 годзе згодна закону пра спорт № 2003/24, прынятым Асамблеяй Косава.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ http://www.rts.rs/page/stories/sr/story/9/politika/3746235/nauru-povukao-priznanje-kosova.html
- ↑ http://rs.n1info.com/English/NEWS/a546106/Dacic-says-95-countries-do-not-recognise-Kosovo-as-state-after-Nauru-s-withdrawal.html Архівавана 13 мая 2020.
- ↑ [https://web.archive.org/web/20081217230813/http://www.ks-gov.net/esk/esk/pdf/english/general/kosovo_figures_05.pdf Архівавана 17 снежня 2008. Архівавана 9 сакавіка 2008. Косава ў лічбах за 2005 год (англ.) ] Архівавана 9 сакавіка 2008.
- ↑ Census 2011 . http://pop-stat.mashke.org/kosovo-census-ks.htm.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэспубліка Косава