Помнік Анры Дзюнану (Мінск)
Помнік | |
Помнік Анры Дзюнану | |
---|---|
53°53′59″ пн. ш. 27°33′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Скульптар | Алег Купрыянаў |
Архітэктар | Творчая майстэрня-7[d] |
Дата заснавання | 2010 |
Дата пабудовы | 2010 год |
Матэрыял | граніт, бронза |
Помнік Анры Дзюнану — помнік у цэнтры Мінска, размешчаны на бульвары на рагу вуліц Леніна і Карла Маркса непадалёку ад галоўнага офіса Чырвонага Крыжа ў Беларусі. Прысвечаны швейцарскаму гуманісту і грамадскаму дзеячу Анры Дзюнану, які заснаваў Чырвоны Крыж.
Адкрыты 7 мая 2010 года, у сотую гадавіну смерці Дзюнана напярэдадні дня яго нараджэння. У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа, розных міжнародных арганізацый, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, дзяржаўныя дзеячы Беларусі[1].
Аўтар — скульптар Алег Купрыянаў, які адмовіўся ад узнагароды ў знак павагі да гуманістычнай дзейнасці Анры Дюнана[2]; архітэктурная прывязка — ТМ-7. Помнік уяўляе сабой бронзавы бюст гуманіста на пастаменце з чырвонага і белага граніту[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік Грыцаўцу — помнік на іншым канцы бульвара
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Памятник Анри Дюнану Архівавана 7 сакавіка 2018.