Помнік Гедзіміну (Вільнюс)
Помнік | |
Помнік Гедзіміну | |
---|---|
літ.: Paminklas didžiajam kunigaikščiui Gediminui | |
| |
54°41′07,14″ пн. ш. 25°17′18,93″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Літва |
Горад | Вільнюс |
Скульптар | Вітаўтас Кашуба, Міндаўгас Шнінас |
Дата заснавання | 1996 |
Дата пабудовы | 1996 год |
Матэрыял | бронза, граніт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнік Гедзіміну — конны помнік вялікаму князю літоўскаму Гедзіміну ў Вільнюсе, заснавальнікам якога ён з’яўляецца. Размешчаны на Кафедральнай плошчы, справа ад сабора Святога Станіслава.
Помнік выкананы скульптарам Міндаўгасам Шнінасам паводле праекта амерыканскага скульптара літоўскага паходжання Вітаўтаса Кашубы. Адліты ў Беларусі з бронзы канфіскаванай літоўскімі мытнікамі на мяжы і перададзенай гораду. Граніт для пастамента падораны прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмай. Урачыстае адкрыццё адбылося 22 верасня 1996 года.
У аснову праекта лягла легенда аб заснаванні горада, якая апісваецца ў Хроніцы Быхаўца, паводле яе Гедзімін паехаў са сваёй сталіцы Трокаў на паляванне каля ракі Віліі. На адной з гор ён забіў магутнага тура, за што тая атрымала назву Туравай. Гедзімін спыніўся на ноч каля свяцілішча Швінтарога, дзе спальвалі літоўскіх князёў, пры сутоку Віліі і Вільні. У сне яму з’явіўся вялікі жалезны воўк, які стаяў на Туравай гары і выў як сотня ваўкоў. Сон уразіў князя, і, каб даведацца аб яго значэнні, быў выкліканы вярхоўны паганскі святар крыве-крывайціс Ліздзейка, які і растлумачыў князю, што на гэтым месцы трэба закласці горад, слава якога, як сведчыць выццё ваўка, разыдзецца па ўсім свеце. Гедзімін прыносіць ахвяры ў свяцілішчы і намерваецца перанесці сваю сталіцу[1].
Манумент адлюстроўвае самога князя Гедзіміна, які трымае ў левай руцэ аголены меч, і яго жарабца, які стаіць ззаду. Помнік Гедзіміну з’яўляецца адным з нешматлікіх, дзе вершнік знаходзіцца не на кані, а побач з ім. Воўк выкананы з граніту, хоць паводле легенды аб быў жалезным.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Гедзіміну (Вільнюс)