Помнік вызваліцелям (Высачаны)
Выгляд
Помнік | |
Помнік вызваліцелям | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Высачаны |
Архітэктар | Віктар Васілевіч Ягадніцкі |
Дата заснавання | 1975 |
Дата пабудовы | 1975 год |
Помнік вызваліцелям — помнік у вёсцы Высачаны, Віцебская вобласць. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі.
Аіпсанне
[правіць | правіць зыходнік]На ўшанаванне памяці воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў-камсамольцаў з Высачан, якія ў 1942—1944 гадах вялі барацьбу ў тыле нямецкіх войскаў, у 1975 годзе пастаўлены абеліск. У ніжнюю частку абеліска ўманціраваны блок з барэльефнымі выявамі твараў воіна і партызана, а таксама рукі са зброяй. Злева — гарызантальны брус на апорах з надпісам-прысвячэннем. Дынамічны зрэз левай грані абеліска, кантраст шурпатай яго фактуры і згладжанай са слядамі апалубкі паверхні бруса ўзмацняе выразнасць помніка. Абеліск пастаўлены на выкладзенай шэрымі бетоннымі плітамі пляцоўцы, да якой вядзе дарожка.
Архітэктар помніку В. Ягадніцкі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 292.