Віктар Васілевіч Ягадніцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Васілевіч Ягадніцкі
Дата нараджэння: 5 лістапада 1936(1936-11-05)
Месца нараджэння:
Дата смерці: невядома
Альма-матар:
Месца працы:

Віктар Васілевіч Ягадні́цкі (нар. 5 лістапада 1936, в. Раманаўка, Семяціцкі раён, Беластоцкая вобласць, цяпер Польшча) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1961 годзе БПІ. Галоўны архітэктар г. Джэзказган (Казахстан; 19611966), галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар майстэрні Закарпацкага філіяла Дзіпраграда г. Ужгарад (19661971), кіраўнік групы ў інстытуце «Мінскпраект» (19711974), з 1974 года начальнік Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Віцебскага аблвыканкама[1].

Пасля працаваў галоўным спецыялістам па архітэктуры ў інстытутах «Віцебскграмадзянпраект», «Віцебсксельбудпраект», выкладаў у Віцебскім дзяржаўным тэхнічным каледжы[2].

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў БССР.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: рэстаран «Верхавіна» ў Кіеве (1967), гасцініца «Дружба» (1971), музей народнага дойлідства ў г. Ужгарад (1969), аўтавакзал у Мінску (1982, у сааўтарстве), Дом Саветаў у Глыбокім (1979, у сааўтарстве), помнік Віцебскія «вароты» (1977), Музей партызанскай славы ў пас. Ушачы Віцебскай вобласці (1983), піянерскі лагер у Шумілінскім раёне (1980)[1], помнік А. С. Пушкіну (1989, І. Казак), помнік Ефрасінні Полацкай у дворыку БДУ (1999, скульптар Ігар Голубеў).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Ягадніцкі Віктар Васілевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  2. Ушел мудрец, наставник, вожак…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ягадніцкі Віктар Васілевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]