Помнік праваслаўным жыхарам Беластока, забітым і зніклым без вестак у 1939—1956 гады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік праваслаўным жыхарам Беластока, забітым і зніклым без вестак у 1939–1956 гады
53°08′48,20″ пн. ш. 23°07′17,90″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Беласток
Дата заснавання 2012
Будаўніцтва 20092012 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік праваслаўным жыхарам Беластока, забітым і зніклым без вестак у 1939—1956 гады — мемарыяльная капліца ў Беластоку, прысвечаная памяці ахвяр з ліку праваслаўнага насельніцтва Беласточчынны, забітых і зніклых без вестак у 1939—1956 гады.

Помнік прысвечаны ўсім праваслаўным вернікам, якія ў 1939—1956 гады загінулі ў Беластоцкай вобласці падчас барацьбы ў шэрагах Чырвонай Арміі і польскага войска ў час савецкіх дэпартацый, у выніку тэрору нямецкай акупацыйнай улады і з боку жаўнераў Арміі Краёвай і Нацыянальнага ваеннага саюза. Помнік знаходзіцца на тэрыторыі праваслаўнай парафіі Святога Духа ў Беластоку.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарамі праекта помніка з'яўляюцца Ян Кабасам (архітэктар царквы Святога Духа) і Стэфан Вышкоўскі. Помнік зроблены жалезабетону і пакрыты зверху чырвоным мармурам. Ён з'яўляецца часткай агароджы тэрыторыі праваслаўнай царквы Святога Духа. Помнік вянчае купал з крыжам, а таксама мазаічныя выявы Хрыста Збавіцеля, Маці Божай і святых Гаўрыіла Заблудаўскага і Афанасія Брэсцкага. Аўтарамі ідэі помніка з'яўляюцца студэнты Беларускай акадэміі мастацтваў на чале з прафесарам Уладзімірам Зінкевічам.

На помніку змешчана мемарыяльная дошка з надпісам на польскай і царкоўнаславянскай мовах: Prawosławnym ofiarom drugiej wojny światowej, męczennikom za wiarę i narodowość w latach 1939—1945. Świętym Ziemi Podlaskiej oraz analogiczną inskrypcję / Православнымъ жертвамъ Второй мировой войны, мученикамъ за вѣру и национальность въ годахъ 1939—1945. Свѧтымъ земли Подлѧшской (Праваслаўным ахвярам Другой сусветнай вайны, пакутнікам за веру і нацыянальнасць у гадах 1939—1945. Святым зямлі Падляшскай).

У аснове помніка ляжыць валун з надпісам на польскай мове: Wsie spacyfikowane: Końcowizna, Popówka, Potoka, Rajsk, Sypnie, Szpaki, Wólka Wygonowska, Zaleszany, Zanie… i inne (Уціхаміраныя вёскі: Канцавізна, Папоўка, Паток, Райск, Сыпні, Шпакі, Вулька Выганоўская, Залешаны, Зані… і іншыя).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]