Пошта Нарвегіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Posten Norge AS
Тып Дзяржаўная кампанія з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 1647
Заснавальнікі Hannibal Sehested[d][2]
Размяшчэнне Осла, Нарвегія
Ключавыя постаці Даг Мейдэль (CEO)
Арвід Мос (старшыня)
Галіна пошта
Абарот
  • 23,4 млрд kr (2022)[3]
Чысты прыбытак NOK 13,3 більёнаў (2014)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 12 561 чал. (2022)[4]
Матчына кампанія Міністэрства транспарту і камунікацый Нарвегіі
Даччыныя кампаніі ErgoGroup
Nor-Cargo
Frigoscandia
Box
Bring Citymail
Pan Nordic Logistics
Сайт posten.no
Паштовае аддзяленне ў Бергене

Posten Norge AS («Пошта Нарвегіі») — нарвежскі паштовы аператар. Кампанія належыць Міністэрству транспарту і сувязі Нарвегіі і з'яўляецца манапалістам у галіне перавозкі і дастаўкі пошты ў краіне. Мае сетку з 1500 паштовых аддзяленняў.

Нарвежская паштовая служба, пад назвай Postvesenet, была заснаваная Ганібалам Сехестэдам[крыніца?] у 1647 годзе ў форме прыватнага прадпрыемства. З 1719 г. нацыянальная паштовая сувязь стала дзяржаўнай манаполіяй. У 1933 г. Postvesenet перайменавалі ў Postverket.

У 1996 г. была заснавана дзяржаўная кампанія Posten Norge BA з абмежаванай адказнасцю. У 2002 г. кампанія Posten змяніла сваю арганізацыйна-прававую форму, стаўшы акцыянернай кампаніяй (aksjeselskap, скарочана AS) у рамках падрыхтоўкі кампаніі да плануемага раздзяржаўлення нарвежскага рынку паштовых паслуг. Posten Norge AS па-ранейшаму знаходзіцца ў поўнай уласнасці нарвежскай дзяржавы, бо працэс лібералізацыі быў адкладзены урадам да 2011 г.

Дзейнасць кампаніі Posten Norge ажыццяўляецца па трох напрамках: пошта, лагістыка і дапаможныя службы лагістыкі. Адна з даччыных кампаній, ErgoGroup AS, спецыялізуецца на электронных паслугах і аўтсорсінгу.

  1. Official accounting numbers from proff.no(недаступная спасылка) (15 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2017. Праверана 1 сакавіка 2017.
  2. Vår historiePosten Bring. Праверана 2 чэрвеня 2023.
  3. Integrert årsrapport 2022 — С. 4.
  4. https://www.postennorge.no/om-oss/fakta-om-konsernet Праверана 1 жніўня 2022.