Праваслаўная Беларусь (1927)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўная Беларусь
Мова: беларуская
Тыраж:

«Праваслаўная Беларусь» — рэлігійна-грамадскі і палітычны часопіс, орган Праваслаўнага беларускага дэмакратычнага аб'яднання.

Выдаваўся з кастрычніка 1927 да 1928 гг. у Вільні (у 1927 г. два разы, у 1928 г. тры разы ў месяц) на беларускай мове. Рэдактар Л. Голад. Выйшла больш за 10 нумароў, асобныя з іх былі канфіскаваны.

«Палітыка» часопіса[правіць | правіць зыходнік]

Часопіс выкрываў палітыку польскіх улад у адносінах да нацыянальных меншасцей, у т.л. беларусаў, у Заходняй Беларусі (артыкулы «Блок нацыянальных меншасцей», «Юрітэр злуецца» В. Васілевіча; «Польскі радыкалізм і справы нацыянальных меншасцей» У. Самойлы пад псеўд. Наглядчык), востра крытыкаваў іерархаў праваслаўнай аўтакефальнай царквы ў Польшчы за сервілізм і ўгодніцтва перад уладай («Аўтакеффалія», «Адказ мітрапаліта Дзіянісія мітрапаліту Сергію», «Мітрапалічы блок» В. Багдановіча). Шмат увагі аддаваў асвятленню выбарчай кампаніі напярэдадні выбараў у полські сейм і сенат (сакавік 1928 г.), праводзіў ідэю стварэння адзінага выбарчага блока нацыянальных меншасцей, крытыкаваў пазіцыю Рускага народнага аб'яднання за адмову ўдзельнічаць у ім («Мы і РНА» пад псеўд. Сябра), рыхтваў грамадскую думку Заходняй Беларусі да выбараў («Палітычная спеласць», «Чарговае заданне» Л. Голада; «Беларускія выбарныя справы» Сябра). На старонках часопіса змешчаны інфармацыя пра з'езд беларускіх выбаршчыкаў у Вільні (27 снежня 1927 г.) і прынятая ім платформа Беларускага цэнтральнага аб'яднання выбарчага камітэта блока нацыянальных меншасцей, пра дзейнасць створанага пасля выбараў Беларускага пасольскага клуба, працэс 56-і над дзеячамі Беларускай сялянска-работніцкай грамады, даклад Багдановіча «Беларускі пасольскі клуб і яго праца ў сейме і сенаце 1922 — 1927 гг.» і яго ўспаміны «Дзесяць гадоў таму назад» пра ўдзел у Вялікім царкоўным саборы ў лістападзе 1917 г. у Маскве, матэрыялы пра праследаванне польскімі ўладамі праваслаўных у Заходняй Беларусі («Маламажэйкаўская мураванка» пад псеўд. Мураванкаўскі прыхажанін, «Навадворская царква» Я. Гаротнага) і інш.

Рубрыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Царкоўная хроніка»
  • «Палітычная хроніка»
  • «З беларускага жыцця»
  • «Наша пошта»
  • «Абвесткі» і інш.