Лукаш Голад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лукаш Голад
Дата нараджэння: 18 кастрычніка 1891(1891-10-18)
Дата смерці: 6 лістапада 1947(1947-11-06) (56 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:

Лукаш Голад (18 кастрычніка 1891 — 6 лістапада 1947, Вільня) — праваслаўны святар, рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч міжваеннай Заходняй Беларусі, рэдактар і выдавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Протаіерэй Літоўскай епархіі. Сябра Віленскай праваслаўнай кансісторыі. Прымаў удзел у беларусізацыі царкоўна-рэлігійнага жыцця ў Заходняй Беларусі. Праследаваўся польскімі ўладамі. У 1925 г. асуджаны на 5 месяцаў турмы. Рэдактар і выдавец рэлігійнага часопіса «Праваслаўная Беларусь» (1927—1928). Звязаны з беларускімі праваслаўнымі дзеячамі сенатарам В. Багдановічам і святаром А. Каўшом, якія фінансава падтрымлівалі выданне часопіса. Рашэннем Свяшчэннага Сінода праваслаўнай царквы ў Польшчы пазбаўлены сану святара. У 2-й пал. 1930-х зноў узведзены ў сан. У 1940 г. паводле ўказу мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Еліферыя прызначаны прадстаўніком Ковенскага праваслаўнага савета ў Вільні. Пахаваны на праваслаўных могілках у Вільні.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Календарыюм // «Czasopis» № 10/2006.
  • Лукаш Голад // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Уклад. Ю. Гарбінскі. — Мінск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
    • LCVA, ф. 51, воп. 7, спр. 716;
    • Открытое письмо.