Праводзячы пучок
![]() | ||||||||||
Праводзячы пучок злакаў на прыкладзе кукурузы. 1 — міжпучковая парэнхіма; 2 — механічная абкладка праводзячых пучкоў (склеранхіма); 3 — протафлаэма; 4 — суправаджалыя клеткі метафлаэмы; 5 — сітападобныя трубкі метафлаэмы; 6 — сасуды метаксілемы; 7 — сасуд протаксілемы; 8 — ваданосны канал
|
Праводзячы пучок — асноўны элемент праводзячай сістэмы раслін; складаецца з ксілемы і флаэмы (у выпадку адкрытых праводзячых пучкоў маецца яшчэ і камбій)[1].
Сустракаюцца таксама няпоўныя праводзячыя пучкі, якія складаюцца толькі з ксілемы або толькі з флаэмы. Апроч праводзячых элементаў, няпоўныя праводзячыя пучкі могуць уключаць парэнхімныя клеткі[2].
Развіццё
[правіць | правіць зыходнік]Праводзячы пучок развіваецца з пракамбію. Спачатку ён складаецца з толькі з першасных праводзячых тканак: протафлаэмы, якая дыферэнцыюецца самай першай, і протаксілемы, якая ўтвараецца пазней. У далейшым іх змяняюць метаксілема і метафлаэма[1].
У сцеблах двухдольных яшчэ да заканчэння дыферэнцыяцыі першасных праводзячых тканак з клетак пракамбію, размешчаных у сярэдняй частцы, вылучаюцца клеткі камбію. У гэтым выпадку гавораць, што праводзячы пучок становіцца адкрытым. Камбій дае пачатак другаснай ксілеме і флаэме[1].
Тыпы праводзячых пучкоў
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Абазначэнні: ксілема флаэма камбій | |
Пучкі: A. канцэнтрычны амфікрыбральны;
B. канцэнтрычны амфівазальны; |
Паводле ўзаемнага размяшчэння ксілемы і флаэмы, а таксама наяўнасці і адсутнасці камбію[1] вылучаюць наступныя тыпы праводзячых пучкоў:
- калатэральныя[3] праводзячыя пучкі — пучкі, у якіх флаэма размешчана звонку ад ксілемы[4]. Могуць быць адкрытымі (з камбіем) і закрытымі (без камбію)[5]. Закрытыя пучкі характэрны для аднадольных, пазбаўленых камбію.
- бікалатэральныя праводзячыя пучкі — пучкі, у якім флаэма прылягае да ксілемы звонку і знутры. Паміж вонкавай флаэмай і ксілемай знаходзіцца камбій, гэта значыць бікалатэральны пучок — адкрыты[6]. Уласцівыя для некаторых двухдольных, напрыклад, гарбузовых[3].
- радыяльныя праводзячыя пучкі характэрны для каранёў. У іх экзархныя першасныя ксілема і флаэма размяшчаюцца з чаргаваннем радыяльных цяжоў. Колькасць цяжоў ксілемы заўсёды роўная колькасці цяжоў флаэмы[7]. Паводле колькасці цяжоў ксілемы (а значыць, і флаэмы) вылучаюць:
- манархныя радыяльныя праводзячыя пучкі з 1 цяжам ксілемы і 1 цяжам флаэмы[7]. Сустракаюцца вельмі рэдка, характэрны для некаторых відаў папараці вужоўніку[8].
- дыархныя — 2 цяжы ксілемы і 2 цяжы флаэмы[7]. Найбольш распаўсюджаны тып радыяльных праводзячых пучкоў[8].
- тры-, тэтра-, пентархныя — з 3, 4, 5 адпаведна цяжамі ксілемы і флаэмы[7].
- паліархныя — з вялікай колькасцю цяжоў ксілемы і флаэмы; характэрны для аднадольных[7].
- канцэнтрычныя праводзячыя пучкі — адна з тканак (ксілема або флаэма) акружае іншую[3]. Адрозніваюць:
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Лотова, Нилова, Рудько 2007, с. 68.
- ↑ Лотова, Нилова, Рудько 2007, с. 56.
- ↑ а б в г д Лотова 2010, с. 81.
- ↑ Бокобочный пучок // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Лотова, Нилова, Рудько 2007, с. 39.
- ↑ Лотова, Нилова, Рудько 2007, с. 17.
- ↑ а б в г д Лотова, Нилова, Рудько 2007, с. 71.
- ↑ а б Лотова 2010, с. 278.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лотова Л. И. Ботаника: Морфология и анатомия высших растений. — Изд. 4-е, доп.. — М.: Книжный дом «ЛИБРОКОМ», 2010. — 512 с. — ISBN 978-5-397-01047-4.
- Лотова Л.И., Нилова М.В., Рудько А.И. Словарь фитоанатомических терминов: учебное пособие. — М.: Издательство ЛКИ, 2007. — 112 с. — ISBN 978-5-382-00179-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Праводзячы пучок
- Пучок праводзячы — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 25 чэрвеня 2013)
- Сасудзіста-валакністы пучок — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 25 чэрвеня 2013)