Генуя (правінцыя)
| Правінцыя Генуя | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Provincia di Genova | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна | Італія | ||||
| Уваходзіць у | Лігурыя | ||||
| Уключае | 67 камун | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Генуя | ||||
| Дата ўтварэння | 1 сакавіка 1860 | ||||
| Дата скасавання | 31 снежня 2014 | ||||
| Глава | Алесандра Рэпета | ||||
| Насельніцтва | 870 553 | ||||
| Шчыльнасць | 473 чал./км² | ||||
| Плошча | 1 838 км² | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| ISTAT | 010 | ||||
| Тэлефонны код | 010, 0185 | ||||
| Паштовыя індэксы | з 16010 па 16049, 16100 | ||||
| Код аўтам. нумароў | GE | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Ге́нуя (італ.: Provincia di Genova, ліг.: Provinsa de Zena) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Лігурыя. Сталіца правінцыі — горад Генуя.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]У правінцыі Генуя размешчана мноства горных вяршыняў, найбольш высокая з якіх — Маджараска (1804 м). Мноства прыродных запаведнікаў.
16 з 67 камун правінцыі маюць выхад да мора.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Правінцыя Генуя ўтворана 1 сакавіка 1860 года дэкрэтам караля Віктара Эмануіла II Савойскага. У гэтым жа годзе Лігурыя была падзелена на дзве вялікія правінцыі — Геную і правінцыю Порта Маўрыцыа (пазней Імперыя). 27 красавіка 1875 года Віктар Эмануіл II зацвердзіў герб правінцыі. Герб змяняўся ў 1933 годзе, з прыходам фашыстаў да ўлады.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Вырошчваецца вінаград, алівы, персікі, лімоны, абрыкосы. Індустрыя сканцэнтравана галоўным чынам у горадзе Генуя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генуя (правінцыя)