Прадбачанне памылкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прадбачанне памылкі (англ. error guessing) — метад у тэставанні праграмнага забеспячэння, у каторым тэст кейсы (тэставыя выпадкі) выкарыстоўваюцца для пошуку памылак у праграмах, зыходзячы з вопыту папярэдняга тэставання[1]. Камплект тэстаў фармуецца праз уплыў мінулага досведу тэстэра. Ягоны вопыт інтуіцыя вызначаюць якія сітуацыі звычайна выклікаюць збой праграмнага забеспячэння, ці могуць прывесці да памылак[2]. Тыповыя памылкі ўключаюць дзяленне на нуль, нулявыя паказальнікі, або недапушчальныя параметры.

Прадбачанне памылкі не мае відавочных правілаў для тэставання; тэсты могуць быць распрацаваны ў залежнасці ад сітуацыі, альбо абапіраючыся на функцыянальныя дакументы або калі нечаканая / недакументаваная памылка знойдзена падчас тэставання[1].

Зноскі

  1. а б Bernard Homès, Fundamentals of Software Testing (2013), sec. 4.5.3.
  2. R.G. Evans, Supercomputational Science (2012), p. 39.