Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь. Адкрыта 8 верасня 1992 года ў Мінску. Створана і дзейнічае ў адпаведнасці паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ААН і Праграмай развіцця ААН (ПРААН). З'яўляецца першым з 8 прадстаўніцтваў ААН, створаных па ініцыятыве Б.Бутраса-Галі ў краінах СНД. Аказвае дапамогу народу і ўраду Беларусі ў правядзенні праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця ў час пераходу эканомікі да рыначных адносін і яе інтэгравання ў сусветнае супольніцтва, спрыяе працэсам дэмакратызацыі, свабоднаму прадпрымальніцтву, каардынуе дапамогу Беларусі ў боку краін-донараў і асобных міжнародных арганізацый, распаўсюджвае матэрыялы і дакументы ААН і з'яўляецца крыніцай інфармацыі пра дзейнасць ААН. Супрацоўнічае з грамадскімі арганізацыямі, аб'яднаннямі, сродкамі масавай інфармацыі Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]