Праезджая вуліца (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праезджая
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны раён
Гістарычны раён Прудок
Ранейшыя назвы 1-я Праезджая
Паштовы індэкс 246015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праезджая вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы 1-я Светлая да вуліцы 8-я Навасёлкавая. Дае пачатак вуліцам 2-я Навасёлкавая, 3-я Навасёлкавая, 4-я Навасёлкавая, 5-я Навасёлкавая, 6-я Навасёлкавая, 7-я Навасёлкавая[1]. Прылягае да безыменнага сквера, дзе знаходзіцца праваслаўная царква Святога велікамучаніка Георгія Пераможца. Забудавана пераважна двухпавярховымі дамамі кватэрнага тыпу з гаспадарча-складскімі памяшканнямі на падворках.

З гісторыі[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміравалася ў пасляваенны час. Станам на чэрвень 1941 года на месцы будучай вуліцы знаходзіліся палеткі[2]. Жылыя будынкі ўзводзіліся з 1957 па 1962 год. Да 2013 года называлася 1-й Праезджай вуліцай[3].

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з двухпавярховых будынкаў — былы інтэрнат (дом №3) — пустуе.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
  2. Нямецкія аэрафотаздымкі Гомеля, 1941 год.
  3. Рашэнне Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 21 мая 2013 г. № 198 «О переименовании элементов улично-дорожной сети города Гомеля» на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.