3-я Навасёлкавая вуліца (Гомель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
3-я Навасёлкавая
Гомель
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны раён
Гістарычны раён Прудок
Працягласць ≈416 м.
Пакрыццё асфальт
Паштовы індэкс 246015

3-я Навасёлкавая вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Праезджая да вуліцы Каменшчыкава[1]. Перасякаецца з вуліцай Рыднага. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.

Узнікла ў 1960-я гг. на былых саўгасных землях[2]. Як і іншыя прудкоўскія вуліцы з гэтага шэрагу, пачаткова мела форму «Навасялкоўская» («Новоселковская») з адпаведным нумарам (1961 г.)[3]. Сярод жыхароў Прудка бытуе яшчэ адна форма — «Навасялковая».

Зноскі

  1. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
  2. Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 188.
  3. Схематический план. Гор. Гомель. [Карты] / Главное управление коммунального хозяйства при СМ БССР. Бюро технической инвентаризации — [Б. м. : б. и.], 1961.