Бярэзіна (запалкавая фабрыка)
«Бярэзіна» — запалкавая фабрыка ў г. Барысаў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/%D0%97%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%8B_%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D0%BA_%D0%A7%D1%8B%D1%80%D0%B2%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%91%D1%8F%D1%80%D1%8D%D0%B7%D1%96%D0%BD%D1%8B.jpg/220px-%D0%97%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%8B_%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D0%BA_%D0%A7%D1%8B%D1%80%D0%B2%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%91%D1%8F%D1%80%D1%8D%D0%B7%D1%96%D0%BD%D1%8B.jpg)
Створана ў 1901 годзе ў Новабарысаве Ісідорам Берманам. Першая прадукцыя пайшла на экспарт у 1906 годзе. Вырабляла да 60 тыс. карабкоў запалак за год і фанерныя сядзенні для крэслаў. Выкарыстоўваліся паравыя рухавікі ў 15—75 к.с. У 1910 годзе працавалі 399 рабочых.
З прыходам у 1917 годзе савецкай улады «Бярэзіна» была нацыяналізаваная. У 1920 годзе фабрыка ў Новабарысаве атрымала назву «Чырвоная Бярэзіна». Са снежня 1929 года ў Новабарысаве пачала працаваць новая пабудаваная фабрыка «Пралетарская Перамога». У дарэвалюцыйных карпусах размясціўся фанерны завод «Чырвоная Бярэзіна». У 1934 годзе быў забіты сакратар Ленінградскага абкама ВКП(б) Сяргей Кіраў, сярод соцень іншых аб’ектаў у яго гонар была перайменавана і «Пралетарская Перамога», якая з 1935 года стала насіць назву «Фабрыка імя таварыша Кірава».
У 1941 годзе фабрыка была разбурана і прадукцыю не выпускала.
У пачатку 1953 года на базе фабрыкі створаны Барысаўскі фанерна-запалкавы камбінат (цяпер ВА «Барысаўдрэў»).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Барысаўская запалкавая фабрыка «Бярэзіна» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).