Прамень (таварыства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прамень
Дата заснавання 5 кастрычніка 1990
Тып грамадская арганізацыя
Цэнтр

«Прамень» — грамадска-культурная таварыства беларусаў Латвіі.

5 кастрычніка 1990 года было створана Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны «Прамень», у якое ўвайшлі члены Беларускага культурнага цэнтра «Раніца» і многія члены Беларускага таварыства «Світанак». Зарэгістравана ў 1993 годзе. У складзе таварыства каля 200 сяброў з Рыгі і яе прыгарада[1].

Займаецца захаваннем і папулярызацыяй беларускай культуры, арганізацыяй і правядзеннем культурных мерапрыемстваў у Латвіі, удзелам у мерапрыемствах Саюза беларусаў Латвіі[1].

З 1990 года пры таварыстве дзейнічае ансамбль беларускай народнай песні «Надзея», якім з 2016 года кіуре Ларыса Люцько. Творчы калектыў актыўна ўдзельнічае ў розных нацыянальных і міжнародных фестывалях[1].

Пры таварыстве таксама дзейнічае Беларускі вакальны ансамбль супляменнікаў «Вытокі» імя С. Клімава, якім кіруе Рышард Райніс, мастацкі кіраўнік Альберт Інжоян[1].

Са снежня 1994 выдае газету «Прамень»[2].

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з «Прамень» (Рыга) - Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Латвійскай Рэспубліцы. latvia.mfa.gov.by. Праверана 10 сакавіка 2024.
  2. Ганна Сурмач. «Прамень» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.