Прамысловасць рулонных дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў Беларусі
Выгляд
Прамысловасць рулонных дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў Беларусі — галіна прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Беларусі па вытворчасці ўсіх відаў мяккіх дахавых (руберойду, пергаміну, толю і інш.) і гідраізаляцыйных матэрыялаў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
На тэрыторыі Беларусі руберойд і пергамін пачалі вырабляць з 1961 года на Мінскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў, дзе пабудаваны спецыяльны цэх на адну тэхналагічную лінію магутнасцю 21 млн. м2 за год. У 1973 годзе было завершана будаўніцтва Асіповіцкага кардонна-руберойдавага завода магутнацю 50 тыс. т дахавага кардону і 125 млн м2 мяккага крыцця за год.
Вытворчасць гідрашклоізолу ў Беларусі наладжана ў ААТ «Гідрашклоізол».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Грынько, М. Ф. Рулонных дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў прамысловасць / М. Ф, Грынько // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 439—440. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).