Праспект Маршала Баграмяна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праспект Маршала Баграмяна
Праспект у цэнтры Ерэвана
Ерэван
арм.: Մարշալ Բաղրամյան պողոտա
Фатаграфія
Помнік Маршалу Баграмяну. На заднім плане злева Амерыканскі ўніверсітэт Арменіі, справа пасольства Вялікабрытаніі
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Ерэван
Працягласць 2.2 км
Шырыня 17 м
Назва ў гонар Іван Хрыстафоравіч Баграмян
Commons-logo.svg Праспект Маршала Баграмяна на Вікісховішчы

Праспект Маршала Баграмяна (арм.: Մարշալ Բաղրամյան պողոտա) — праспект у Ерэване, Арменія. Большая частка праспекта знаходзіцца ў Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе горада, праспект праходзіць таксама па адміністрацыйнай акрузе Арабкір. Вуліца носіць імя выбітнага савецкага палкаводца, армяніна па нацыянальнасці Івана Баграмяна.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Праспект Маршала Баграмяна — адна з галоўных транспартных артэрый цэнтральнай часткі Ерэвана. Пачынаецца з Плошчы Францыі, на якой размешчаны Армянскі тэатр оперы і балета імя А. А. Спендыярава і сканчаецца на Плошчы Дружбы. Да 1970 года праспект зваўся праспектам Дружбы.

Паколькі на праспекце знаходзяцца будынак Нацыянальнага сходу Арменіі і рэзідэнцыя прэзідэнта, праспект часта робіцца месцам мітынгаў. У 2015 годзе ў час пратэстаў, выкліканых падвышэннем тарыфаў на электраэнергію, праспект быў перакрыты на некалькі тыдняў.

Аб'екты[правіць | правіць зыходнік]

На праспекце Баграмяна знаходзяцца наступныя аб'екты:

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца з'яўляецца пешаходна-транспартнай, з трыма палосамі ў кожны бок для транспарта. На вуліцы знаходзяцца дзве станцыі метро, а таксама аўтобусныя прыпынкі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]