Пратэсты ў Арменіі (2015)
Пратэсты ў Арменіі 2015 года | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пратэст у Арменіі 22 чэрвеня | |||||||||
| |||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||
Пратэстоўцы:
|
Урад Арменіі | ||||||||
Страты | |||||||||
23 чэрвеня - Больш за 30 пратэстуючых паранена. | 23 чэрвеня - 11 паліцэйскіх паранена. |
Пратэсты ў Арменіі («Тарыфная рэвалюцыя», «Рэвалюцыя разетак») пачаліся 17 чэрвеня 2015 года мірным страйкам. Галоўнай прычынай пратэстаў першапачаткова было павышэнне тарыфаў на электраэнергію, пазней сталі гучаць антыкарупцыйныя лозунгі і патрабаванні сыходу ў адстаўку дзеючага ўрада. 23 чэрвеня пратэсты перараслі ў масавыя гвалтоўныя беспарадкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]9 чэрвеня 2014 года Овік Абрамян, прэм’ер-міністр Арменіі, публічна заявіў, што цана на электраэнергію будзе павышана на 16 %. 12 чэрвеня прайшоў збор на гэту тэму ў Нацыянальным Сходзе Арменіі.
Пасяджэнне Камісіі па рэгуляванні грамадскіх паслуг (КРГП) па пытанні тарыфаў на электраэнергію было назначана на 17 чэрвеня. У той жа дзень пачаліся пратэсты і акцыі, тады студэнцкі саюз АРФД «Нікол Агбалян» арганізаваў акцыю пратэста з заклікам спыніць пасяджэнне і замарозіць тарыфы на электраэнергію.
Цэны на электраэнергію ў Арменіі павялічваліся і раней. Апошняе такое павелічэнне было ў 2013 годзе, калі электрычнасць падаражэла прыблізна на траціну.
Збор Мітынгаў
[правіць | правіць зыходнік]Мітынгі ў Ерэване былі сабраныя з дапамогай сацыяльных сетак і згадак праз хэштэг. Першы раз хэштэг #ElectricYerevan з’явіўся 22 чэрвеня[1].
Мітынг сабраўся досыць хутка дзякуючы хэштэгу. Хэштэг дазваляе не толькі прызначаць даты мітынгаў, але і дапамагае карыстальнікам арыентавацца ў стужцы Твітэр і іншых сацыяльных інтернэт-сецях[2].
Прамыя трансляцыі з Ерэвана вядуць некаторыя СМІ, што дазваляе сачыць за тым, што адбываецца на Плошчы Свабоды ў любы момант[3].
Першыя пратэсты
[правіць | правіць зыходнік]Першы пратэст пачаўся 17 чэрвеня пад час правядзення пасяджэння КРГП. Пратэстоўцы сабраліся перад будынкам, дзе праводзілася пасяджэнне, з антыкарупцыйнымі плакатамі.
Паліцыя Арменіі паведаміла аб затрыманні 6 удзельнікаў акцыі, якая праводзілася 17 чэрвеня. Паліцыя прыняла меры пасля таго, як пратэстоўцы пачалі закідваць будынак КРГП яйкамі і памідорамі.
КРГП прыняла заяўку ЗАТ «Электрычныя сеткі Арменіі» аб павышэнні тарыфаў. З 1 жніўня тарыф на электраэнергію павінен павялічыцца на 16 %.
Наступствы прыняцця павышаных тарыфаў
[правіць | правіць зыходнік]Да 19 чэрвеня пратэсты распаўсюдзіліся з Ерэвана яшчэ на 2 рэгіёны: Гюмры і Ванадзор. Пратэстоўцы адмовіліся выплачваць даўгі ЗАТ «Электрычныя сеткі Арменіі», гэтак жа яны заявілі, што калі іх патрабаванні не будуць выкананыя, яны падымуць пытанне аб адстаўцы ўрада.
У той жа дзень мітынгоўцы ў Ерэване сталі пагражаць уладзе маршам да Адміністрацыі Прэзідэнта, калі галоўнае патрабаванне, адмена тарыфаў за 17 чэрвеня, не будзе выканана.
20 чэрвеня пратэстоўцы наладзілі сядзячую забастоўку. Тады ў пратэстуючых з’явілася новае патрабаванне, яны сталі патрабаваць нацыяналізаваць кампанію, якая пастаўляе электраэнергію Арменіі. ЗАТ «Электрычныя сеткі Арменіі» належыць расійскай кампаніі «Інтэр РАТ».
23 чэрвеня паліцыя ўжыла супраць пратэстуючых у Ерэване вадамёты, што стала прычынай масавага асуджэння з боку СМІ і міжнародных арганізацый, некаторых краін. У ходзе разгону 23 чэрвеня былі паранены 7 чалавек, 237 чалавек былі затрыманыя, у іх ліку журналісты.
Нягледзячы на жорсткія разгоны з боку паліцыі, увечары таго ж дня мітынг аднавіўся, прычым сабраў больш людзей, чым папярэдні. Мітынгоўцы былі абураныя жорсткасцю мясцовай паліцыі і запатрабавалі адпусціць затрыманых раней — урад падтрымаў ініцыятыву і вызваліў больш за 200 затрыманых. Жорсткасць паліцыі не засталася незаўважанай, таму да 10 вечара колькасць мітынгоўцаў дасягнула 20000 чалавек. Каб пазбегнуць паўторнага выкарыстання вадамётаў, мітынгоўцы збудавалі барыкады.
Ноччу таго ж дня акцыі працягваліся і ў Гюмры, але сабралі значна менш людзей, агульнай колькасцю прыблізна ў 4400 чалавек.
На наступны дзень КРГП заявіла, што не нясе адказнасці за сацыяльнае становішча ў краіне, гэта значыць, не прызнае сваю віну ў тым, што адбываецца. СМІ гэтак жа паведамілі, што павышэнне тарыфаў будзе адменена[4], аднак КРГП і гэта абверглі.
На 25 чэрвеня да мітынгаў далучыліся яшчэ 3 рэгіёны Арменіі: Чарэнцаван, Аштарак і Абавян. У той жа дзень прэм'ер-міністр Арменіі сумесна з дзяржаўнымі органамі прапанаваў рашэнне аб выплаце кампенсацыі маламаёмасным у сувязі з падаражэннем тарыфаў. Нягледзячы на гэта, мітынгі працягваліся.
24 чэрвеня дэманстранты прагналі з плошчы прадстаўнікоў расійскай прэсы.[5] Акцыі пратэсту пачалісь яшчэ ў гарадах Аштарак і Абавян.[6]
27 чэрвеня Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян заявіў, што ўрад возьме на сябе аплату розніцы тарыфаў на электрычнасць да канца праверкі пастаўшчыка энергіі Арменіі — кампаніі «Электрасеткі Арменіі». Пратэстоўцы не разыходзяцца[7].
27 чэрвеня начальнік паліцыі Арменіі Уладзімір Гаспаран заявіў аб планах урада выкупіць «Электрасеткі Арменіі». «Я думаю, гэта добрае рашэнне. Другі этап, калі Арменія праз пару месяцаў верне электрычныя сеткі, будзе яшчэ лепшым», — сказаў кіраўнік паліцыі[8].
Увечары 27 чэрвеня прэзідэнт Арменіі абвясціў аб рашэнні адкласці павышэнне энергатарыфаў[9]. Пратэстоўцы ў цэнтры Ерэвана захоплена прынялі рашэнне прэзідэнта. На праспекце Баграмяна загучала музыка, многія дэманстранты пачалі танцаваць, святкуючы перамогу[10].
29 чэрвеня паліцыя дазволіла дэманстрантам правесці яшчэ адну ноч на праспекце Маршала Баграмяна[11], таксама паліцыя затрымала 22-гадовага ўдзельніка акцыі па падазрэнні ў збіванні паліцэйскага.[12] Міністр-кіраўнік апарата ўрада Давід Аруцюнян заявіў, што на правядзенне аўдыту кампаніі «Электрасеткі Арменіі» спатрэбіцца ад 3 да 6 месяцаў.[13]
Абстаноўка на мітынгах
[правіць | правіць зыходнік]Мітынгі, акрамя пратэстаў, суправаджаюцца спартыўнымі гульнямі паміж удзельнікамі, спевамі гімна і песень на нацыянальных мовах, танцамі[14].
Настрой ва ўдзельнікаў добры, нягледзячы на абстаноўку на плошчы і надвор’е[15].
Усе ўдзельнікі настроены вельмі патрыятычна, многія выступаюць з плакатамі, шыльдамі, сцягамі і тэматычнымі футболкамі.
На сцэне перад дэманстрантамі прыязджаюць выступаць гурты як армянскага паходжання, так і замежныя. 25 чэрвеня перад пратэстоўцамі сыграў рок-гурт «Vordan Karmir»[16].
Рэакцыя ў свеце
[правіць | правіць зыходнік]Рэакцыя дзеячоў шоў-бізнэсу
[правіць | правіць зыходнік]Вакаліст і музыкант амерыканскага гурта System Of a Down армянскага паходжання Серж Танкян асудзіў прымяненне сілы паліцыяй пры разгоне мітынгаў, а таксама падтрымаў акцыю пратэсту і мітынгоўцаў, пажадаўшы ім поспеху ў далейшым.
Армянскі рок-гурт Vordan Karmir падтрымаў мітынг супраць падаражэння электраэнергіі ў Арменіі і правёў канцэрт для дэманстрантаў на Праспекце Баграмяна 25 чэрвеня.[17]
Фотамадэль і актрыса Кім Кардаш'ян, якая нарадзілася ў Арменіі, заявіла аб сваёй занепакоенасці сітуацыяй на Радзіме.[18]
У палітыцы
[правіць | правіць зыходнік]- Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ): Прадстаўнік ад Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе заклікаў гарантаваць бяспеку журналістаў і пастаўку дакладнай інфармацыі.
- Савет Еўропы: Еўрапейскі бок заклікаў улады Арменіі выконваць міжнародныя правы чалавека і правы на вольныя выказванні, мітынгі і свабоду слова.[19]
- Amnesty International Міжнародная праваабарончая арганізацыя выказала незадаволенасць з нагоды выкарыстання паліцыяй вадамётаў.[20]
- Арганізацыя Аб’яднаных Нацый (ААН) Афіцыйны прадстаўнік упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Равіна Шамдасані заклікала ўлады Арменіі старанна расследаваць выпадкі прымянення сілы паліцэйскімі супраць мітынгоўцаў і журналістаў.[21]
- Вялікабрытанія: Пасольства Вялікабрытаніі ў Арменіі заявіла аб сваёй занепакоенасці наконт магчымых парушэнняў правоў чалавека і журналістаў. Вялікабрытанія гэтак жа заявіла пра некалькі незадаволеных затрыманнем мірных грамадзян і журналістаў.[22]
- ЗША: Амбасада ЗША ў Арменіі, незадаволеная празмерным ужываннем сілы супраць пратэстуючых падчас разгону 23 чэрвеня. Гэтак жа ў ЗША выклікала непакой прымяненне сілы пры допытах і просьба расійскага боку выслаць амбасадара ЗША з Арменіі на час канфлікту.
- Украіна: Украінскі блогер Віталь Портнікаў параўнаў тое, што адбываецца ў Ерэване, з Еўрамайданам. Портнікаў заявіў: «Прэзідэнту Саргсяну сёння трэба будзе прыняць няпростае рашэнне. Ён альбо пойдзе шляхам дыялогу — што значна аслабіць яго пазіцыі, прывядзе да дэмакратызацыі рэжыму, узмацнення апазіцыі, новых выбараў і паразы улады. Альбо пойдзе шляхам разгону — што значна аслабіць яго пазіцыі, прывядзе да звяржэння рэжыму, ўзмацнення апазіцыі, новых выбараў і паразы ўлады».
- Расія: Расійскія дэпутаты прапанавалі ўладам Арменіі выслаць з краіны амерыканскага амбасадара, назваўшы сцэнарый канфлікта падобным з Еўрамайданам, маючы на ўвазе афіцыйную пазіцыю Расіі аб арганізацыі ўкраінскай рэвалюцыі Злучанымі Штатамі[23].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Першае выкарыстанне хэштэга (22 чэрвеня 2015). Праверана 25 чэрвеня 2015.
- ↑ Прыклад навін з Ерэвану ў Твітары (23 чэрвеня 2015). Праверана 25 чэрвеня 2015.
- ↑ Прамая трансляцыя з Ерэвану ад Радыё Свабода (23 чэрвеня 2015). Праверана 25 чэрвеня 2015.
- ↑ Источник: Президент Армении сообщил, что решение о повышении тарифов на электроэнергию будет отменено(недаступная спасылка) (25 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2015. Праверана 25 чэрвеня 2015.
- ↑ В Ереване митингующие выгнали журналистов российского пропагандистского канала (25 чэрвеня 2015). Праверана 25 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Число участников акции протеста в центре Еревана растет в геометрической прогрессии(недаступная спасылка) (24 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 26 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Власти Армении пошли на уступки протестующим (2015.06.27). Праверана 28 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Начальник Полиции Армении: Все завершится через два месяца, когда Армения купит ЭСА (2015.06.27). Праверана 28 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Новости NEWSru.com :: В Армении отложили рост тарифов на электричество, протестующие празднуют победу (руск.)
- ↑ Урад Арменіі ўзяў на сябе «груз павышэння тарыфаў» — Навіны — Новая Газета Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Полиция разрешила остаться демонстрантам на проспекте Баграмяна в Ереване(недаступная спасылка) (29 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2015. Праверана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Энерготарифы в Армении заморозят на срок до полугода (29 чэрвеня 2015). Праверана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Энерготарифы в Армении заморозят на срок до полугода (29 чэрвеня 2015). Праверана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Live Protesters holding ground against rising electricity prices in a central Yerevan (2015.06.23). Праверана 28 чэрвеня 2015. (англ.)
- ↑ Майдан в Ереване продолжается, несмотря на проливные дожди (2015.06.26). Праверана 28 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Рок-группа «Вордан кармир» выступила для участников протестной акции в Ереване (2015.06.26). Праверана 28 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Одна из армянских рок-групп отыграла рок-концерт для демонстрантов на проспекте Баграмяна(недаступная спасылка) (24 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 25 чэрвеня 2015.
- ↑ Кардашян: Моя Родина в Опасности! (24 чэрвеня 2015). Праверана 25 чэрвеня 2015.
- ↑ Комиссар Совета Европы обеспокоен событиями в Ереване (24 чэрвеня 2015). Праверана 24 чэрвеня 2015.
- ↑ Amnesty International: Использование силы против протестующих и журналистов в Армении должно быть объективно расследовано (25 чэрвеня 2015). Праверана 25 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ В ООН призывают власти Армении и митингующих воздержаться от насилия и начать диалог (24 чэрвеня 2015). Праверана 24 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ США и Великобритания обеспокоены применением силы на митинге в Ереване (24 чэрвеня 2015). Праверана 24 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Депутаты советуют властям Армении выслать посла США из страны (25 чэрвеня 2015). Праверана 25 чэрвеня 2015.