Перайсці да зместу

Праспера Фантана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праспера Фантана
Фатаграфія
Дата нараджэння 1512[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1597[1][2][…]
Месца смерці
Дзеці Lavinia Fontana[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак маньерызм
Уплыў Innocenzo di Pietro Francucci da Imola[d]
Уплыў на Агасціна Карачы, Ладавіка Карачы, Дэніс Калверт, Lorenzo Sabbatini[d] і Анібале Карачы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праспера Фантана (іт. Prospero Fontana) (1512, Балоння — 1597, Рым) — жывапісец эпохі італьянскага Адраджэння балонскай школы, бацька мастачкі Лавініі Фантаны.

Праспера Фантана нарадзіўся ў Балонні ў 1512 годзе. Вучыўся ў Іначэнца да Імола, працаваў у многіх італьянскіх гарадах. Будучы падлеткам, Фантана быў памочнікам Перына дэль Вагі ў Генуі. У якасці мастака-партрэтыста быў прадстаўлены самім Мікеланджэла папе Юлію III і некаторы час нават атрымліваў жалаванне ад папскага прастола. Быў вучнем і памочнікам Джорджа Вазары ў яго майстэрні ў Фларэнцыі, а таксама Тадэа Цукары. Некаторы час працаваў у Францыі, у Фантэнбло (1560), але ў рэшце рэшт пасяліўся ў Балонні. Да канца сваёй кар’еры Фантана адкрыў школу мастацтваў у Балонні. Сярод яго самых вядомых вучняў былі Ладавіка Карачы, Агасціна Карачы, Ларэнца Сабаціні і Дэніс Калверт.

У першую чаргу Фантана вядомы як партрэтыст. Яго позні стыль выдае ўплыў Мікеланджэла і блізкі да маньерызму.

Зноскі

  1. а б Prospero Fontana // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Prospero Fontana // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.