Перайсці да зместу

Пратоній

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прато́ній — звязаная квантавамеханічная сістэма, якая складаецца з пратона і антыпратона.

Пратоній нестабільны і хутка распадаецца. Час жыцця пратонія складае ад 10−11 сек у ніжніх станах з n = 1 да 10−6 сек у верхніх станах з n = 30[1]. Працэс анігіляцыі пратонія пачынаецца з ператварэння пратон-антыпратоннай пары ў пі-мезоны і завяршаецца распадам пі-мезонаў на фатоны, электроны, пазітроны, нейтрына і антынейтрына[2]. Найбольшую частку энергіі анігіляцыі, прыкладна 50 %, забіраюць нейтрына і антынейтрына, 16 % прыходзіцца на электроны і пазітроны[3]. Бораўскі радыус арбіты пратонія ў 918 раз меншы чым у атама вадароду[ru]. Асноўная асаблівасць структуры тэрмаў пратонія заключаецца ў расшчапленні тэрмаў парастану (спін роўны нулю) і ортастану (спін роўны адзінцы)[4]. Таксама на структуру спектральнага тэрма аказвае ўплыў ядзернае ўзаемадзеянне.

Зноскі

  1. Власов, 1966, с. 102.
  2. Власов, 1966, с. 104.
  3. Власов, 1966, с. 109.
  4. Власов, 1966, с. 99.
  • Власов Н. А. Антивещество. — М.: Атомиздат, 1966. — 184 с.