Праца (абутковая фабрыка)
| ААТ «Праца» | |
|---|---|
| | |
| Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
| Заснаванне | 1921 |
| Ранейшыя назвы |
Гомельская абутковая фабрыка «Праца»; Гомельскае вытворчае абутковае аб'яднанне «Праца» |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Беларусь, г. Гомель, вул. Савецкая, 39 |
| Галіна | Абутковая прамысловасць |
| Прадукцыя | спецыяльны і вайсковы абутак |
| Абарот | 7165 тыс. руб. (2017) |
| Чысты прыбытак | 43 тыс. руб. (2017) |
| Колькасць супрацоўнікаў | 219 (2017) |
| Матчына кампанія | «Беллегпрам» |
| Сайт | oaotrud.by |
ААТ «Праца» (Гомельская абутковая фабрыка «Праца»; руск.: ОАО «Труд») — беларускае абутковае прадпрыемства, якое месціцца ў Гомелі. Спецыялізуецца на вытворчасці спецыяльнага і вайсковага абутку.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Абутковая фабрыка «Праца» была створана ў 1921 годзе шляхам аб'яднання невялікіх майстэрняў[1][2][3][4]. У 1963 годзе фабрыка была рэарганізавана ў Гомельскае абутковае вытворчае аб'яднанне «Праца», у 1971 годзе — у Гомельскае вытворчае абутковае аб'яднанне «Праца», у 2000 годзе — у Гомельскае рэспубліканскае абутковае ўнітарнае прадпрыемства «Праца», у 2009 годзе — ў адкрытае акцыянернае таварыства «Праца»[2][1].
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2015 годзе фабрыка вырабіла 208 тыс. пар абутку, у 2016 — 223 тыс. пар, у 2017 — 231 тыс. пар (вытворчая магутнасць складала 346 тыс. пар у год пры адназменным рэжыме працы). 97,5% абутку было рэалізавана ў Беларусі. У 2017 годзе выручка прадпрыемства склала 7165 тыс. руб., чысты прыбытак — 43 тыс. руб., рэнтабельнасць склала 5%. У 2017 годзе на прадпрыемстве працаваў 201 вытворчы работнік і 18 супрацоўнікаў апарата кіравання[1].
Зноскі
- ↑ а б в Информационный меморандум Архівавана 3 мая 2021. на сайце канцэрна «Беллегпрам»
- ↑ а б Гомельское республиканское обувное унитарное предприятие "Труд" на сайце «Архівы Беларусі»
- ↑ Гомельское обувное предприятие «Труд» // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 3: Герасименко — Картель. — Мн.: БелЭн, 2006. — С. 114.
- ↑ О компании(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2021. Праверана 3 мая 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 3 мая 2021.