Перайсці да зместу

Праціўленне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Праціўленне або антыволя — псіхалагічнае паняцце, якое значыць інстынктыўнае супраціўленне адчуванню прымусу.

Упершыню паняцце ўжыў аўстрыйскі псіхааналітык Ота Ранк. Шырока распаўсюдзілася паняцце дзякуючы псіхолагу развіцця Гордану Ньюфелду.[1] У мадэлі Ньюфелда праціўленне ёсць функцыянальнай прыкметай паводзін чалавека, бо абараняе межы асобы і дае магчымасць індывідуацыі. Таксама праціўленне тлумачыцца як «воля ў адказ на волю іншых».[2]

  1. Гордон Ньюфелд. Не упускайте своих детей. — 1-ое. — Москва: Ресурс, 2012. — 384 с. — ISBN 978-5-9909578-4-8.
  2. Amundson, Jon (1981). "Will in the Psychology of Otto Rank: A Transpersonal Perspective" (PDF). Journal of Transpersonal Psychology. 13 (2). Архівавана (PDF) з арыгінала 2018-01-27. Праверана 2015-09-02.